Улады шукаюць звесткі аб плацяжах беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах
Міністэрства падаткаў і збораў разаслала ў банкі патрабаванне даць інфармацыю аб плацяжах беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах. Пэўна, гэта робіцца для таго, каб абкласці такія пакупкі падаткам на дадатковую вартасць, піша Infobank.

Год таму ў Беларусі ўвялі ПДВ для замежных кампаній, якія займаюцца электронным продажам тавараў, але Міністэрства падаткаў і збораў ніяк не можа абавязаць замежныя арганізацыі плаціць яго, бо тыя знаходзяцца ў іншай юрысдыкцыі.
Таму ёсць імавернасць, што падатак фактычна могуць перакласці на плечы беларусаў, якія куплялі тавары.
Чытайце таксама:
Айцішнік з'ехаў у Польшчу на паўтара месяца, а вярнуўся дахаты «дармаедам». Як так атрымалася?
Падлічана да рубля. Міністр эканомікі расказаў, якім будзе заробак у наступным годзе
«Цёмныя колеры для цёмных лёсаў». Інтэрнэт-крама гандлюе адзеннем для зняволеных
Каментары