У Літве папрасілі прэзідэнта не выганяць з краіны беларускіх дальнабойнікаў
Сігітас Жылюс, генеральны сакратар Саюза перавозчыкаў Літвы (LVS), звярнуўся да прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседа з просьбай не выганяць беларускіх дальнабойнікаў з Літвы. Заява выкліканая тым, што сёння ў Літве можна пачуць заклікі абмежаваць беларусам магчымасці для працы і гандлю, якія, на думку LVS, «з'яўляюцца безадказнымі і паказваюць недахоп кампетэнтнасці, а таксама з'яўляюцца жаданнем атрымаць «танны палітычны капітал».
У заяве гаворыцца, што ў літоўскіх транспартных кампаніях на працягу многіх гадоў працуюць каля 40 000 беларускіх кіроўцаў. І, на думку кіраўніка LVS, яны не ўяўляюць аніякіх палітычных або ваенных пагроз для Літвы.
«Польшча, Германія, Італія, Францыя і іншыя краіны радыя наймаць спецыялістаў, не робячы ніякіх абмежаванняў не толькі для беларусаў, але і для расіян. Яны не ўводзяць абмежаванняў на ўезд кліентаў з грашыма.
Нават расіянам выдаюцца шматгадовыя візы. Квітнее гандаль. Не накладаюцца празмерныя абмежаванні на гандаль і паслугі звыш тых, якія прынятыя інстытутамі ЕС», — сказаў Жылюс.
Паводле яго слоў, нацыянальныя мытныя асаблівасці, маўляў, руйнуюць транспартны і складскі сектар. Транзітныя плыні тавараў ідуць у абыход Літвы на карысць Турцыі, Грузіі і Латвіі.
«Можа быць, настаў час ацаніць, якую шкоду наносяць Літве прапанаваныя палітыкамі квоты на прафесіі, якія знаходзяцца ў спісе дэфіцыту? Чытайце далей — абмежавальныя квоты для дэфіцытных прафесій!..
Я лічу, што ў органаў дзяржаўнай бяспекі дастаткова сіл і прафесіяналізму, каб якасна выконваць сваю працу. Таму, палітыкі, рабіце тое, у чым вы разбіраецеся. Хопіць устаўляць палкі ў колы», — заклікае кіраўнік Саюза перавозчыкаў Літвы.
Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт
Прэм'ерка Літвы паабяцала не закрываць двух новых пераходаў на мяжы з Беларуссю
Мы настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма — Франак Вячорка
Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю
Каментары