Спецыялісты кампаніі «Ідэйробатыкс» — рэзідэнта Гомельскага тэхнапарка «Карал» — распрацавалі першую ў Беларусі аптэку з робатам-фармацэўтам, паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім тэлеграм-канале.
«Гомельскія праграмісты і інжынеры сталі першаадкрывальнікамі ў гэтым сегменце на тэрыторыі не толькі Рэспублікі Беларусь, але і іншых краін, — напісаў Прывалаў. — Сярод безумоўных бонусаў аўтаматызаванай аптэкі: кругласутачная даступнасць лекаў, анлайн-кансультацыя з фармацэўтам, зніжэнне адпускнога кошту медпрэпаратаў».
Па словах дырэктара кампаніі і кіраўніка праекта Дзмітрыя Юдзіна, гэты прадукт «сапраўды важны, паколькі падобныя сэрвісы будуць запатрабаваныя не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці».
Аптэка ўяўляе сабой закрыты куб, усярэдзіне якога размешчаныя стэлажы з лекавымі сродкамі. Сярод іх перасоўваецца робат, які дастае патрэбны прэпарат і перадае ў акенца пакупніку.
Каментары
Были летом в Италии в городке 60 тыс. населения, там стоял аналогичный автомат, который выдавал лекарства. Назывался Аптека 24/7