Грамадства2929

«Ëсць спосабы». Мінчук расказаў, як ён і яго сябры мінімізуюць рызыкі чытання незалежных СМІ

Пару месяцаў таму ў нашай з сябрам гутарцы прагучала прозвішча Сахашчык. «А хто гэта?» — спытаў ён. І гэта ж ужо паўтара года, як афіцэр выступіў са знакавым зваротам пасля нападу Расіі на Украіну, і год, як ён актыўна ўключыўся ў публічную палітыку. Піша Андрэй Вяршкоў.

Графіці ў Мінску. Фота: Наша Ніва

Тады я спісаў гэта на адсутнасць у сябра цікавасці да палітыкі пасля 2021-га. Але вось ужо з іншым хлопцам абмяркоўваем спартовыя падзеі, і я нагадваю факты з нядаўняга матэрыялу «Трыбуны», а ў яго акругляюцца вочы. Усё гэта не выпадковасць, а плён намаганняў лукашэнкаўскага рэжыму, які менавіта дзеля такіх «а хто гэта?» забараняе недзяржаўныя медыя

Шоу-цывілізацыя

Аўтарытарныя рэжымы заўсёды ствараюць сваю рэчаіснасць. Расійскі журналіст Сяргей Ільчанка назваў такую з’яву шоу-цывілізацыяй: экранная рэчаіснасць супярэчыць эмпірычнай сапраўднасці. Для гэтага не абавязкова хлусіць — можна ўсяго толькі прыхоўваць іншую карціну сусвету. Лукашэнкаўскі рэжым у стварэнні альтэрнатыўнай рэчаіснасці дасягнуў дасканаласці.

Мой настаўнік гісторыі прыгадваў класічны выпадак з 2008 года: «Жнівень. Ідзе вайна ў Грузіі. Заходнія СМІ пішуць пра бамбёжкі Грузіі. Расейскія медыя паведамляюць пра рускіх жаўнераў, якія вызваляюць асяцінскую зямлю. А на БТ па полі едзе камбайн».

Але ў той жа час беларусы розных палітычных меркаванняў штодзень заходзілі на TUT.BY, дзе ў тым ліку маглі прачытаць Арцёма Шрайбмана і Юрыя Дракахруста. Хто цікавіўся тэмай больш, абіраў «Нашу Ніву», «Радыё Свабода» і БелаПАН. Прыхільнікі друкаваных СМІ, акрамя другой паловы нулявых, маглі купіць у шапіках тую ж самую «Нашу Ніву», «Народную Волю», «Белгазету», «Новы час» и «Свободные новости плюс». Так, гэта патрабавала пэўнай адвагі, бо КДБ вёў улік чытачоў недзяржаўных СМІ, і гэта не было сакрэтам, асабліва ў рэгіёнах, дзе кожны кожнага ведае, але магчымасць была. Маштабы 2020-х сціплая беларуская свядомасць тады не магла і ўявіць. 

Цяпер падпіска на «экстрэмісцкія» медыя можа каштаваць сутак і нават гадоў зняволення. А пра незалежныя газеты ў шапіках застаецца толькі марыць.

Антыўтопіі не раз апісвалі, як проста фармуецца альтэрнатыўная рэчаіснасць. У «1984» партыя стварала сваю сапраўднасць, выкрэсліваючы рэпрэсаваных і раз за разам перапісваючы гісторыю так, што людзі ўжо не маглі прыгадаць, з кім ваявалі два гады таму.

А ў «Гары Потэры і рэліквіях смерці» зрабілі яшчэ прасцей: Вальдэморт захапіў галоўную газету «Штодзённы Вяшчун», што ні словам не паведаміла пра пераварот. Для людзей, якія не мелі сувязяў cярод чыноўнікаў ці падполля, карціна склалася простая: Міністэрства ўсяго толькі змяніла курс пасля адстаўкі старога кіраўніка, хаця насамрэч той быў забіты. Адрэзаныя ад іншых крыніцаў інфармацыі, чараўнікі вымушана прымалі гэтую рэчаіснасць. І нават сам Гары Потэр не думаў, што акрамя яго хтосьці змагаецца з новым рэжымам, пакуль праз паўгода бадзянняў аднойчы не паслухаў нелегальную радыёстанцыю.

Гэтак жа ў Беларусі-2023 людзі могуць не ведаць пра пазіцыю былога камандзіра брыгады дэсантнікаў, зварот Пазняка да Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага або рэальны стан фінансаў краіны. Рэжым стварыў рэчаіснасць, у якой многіх падзей проста няма.

І гэта не проста сумны факт. То небяспека для саміх беларусаў. Не чытаючы «экстрэмісцкіх» СМІ, яны проста не арыентуюцца ў рэальным жыцці, не здольныя спрагназаваць развіццё падзей. І па прыклады далёка хадзіць не трэба: у 2023-м праходзіць міліцэйскі надгляд, маючы пропуск з «Пагоняй», — гэта самагубства. Ці арыентавалася дзяўчына ў падзеях? 

Як з гэтага вырвацца? 

«Праглядаю сайты без слядоў»

Выйсцяў у беларусаў у Беларусі не так ужо і багата. На язык напрошваецца, здавалася б, простае рашэнне — чытаць забароненыя медыя. Але такое яно толькі ў тэорыі. А як гэта зрабіць, калі на шалях бяспека? І беларусы рызыкуюць. 

Едзеш у мінскай падземцы — а сусед чытае ў тэлефоне забароненае «Люстэрка». Возьмеш дэвайс знаёмага — а ў яго небяспечная падпіска. Хоць даходзіць да таго, што лукашэнкаўскія сілавікі ходзяць па электрычках і глядзяць змест смартфонаў, людзі ўсё адно адмаўляюцца ад прапанаванай ім рэчаіснасці. Але гэта можна рабіць з меншай рызыкай. 

У маім тэлефоне не знойдзецца ніводнай падпіскі на «экстрэмісцкія» медыя. Аднак хто забараняе праглядаць іхныя суполкі і сайты? Вядома, пры затрыманні апраўданнем гэта не стане: наадварот, сілавікі пачнуць шукаць іншыя доказы «вашых» злачынстваў. Таму

я праглядаю сайты без слядоў: я заходжу на іх, выкарыстоўваючы VPN, а не праз люстэркі. І я раблю гэта ў браўзеры, дзе ёсць рэжым інкогніта, што не захоўвае вашай гісторыі. 

Я чытаю тым жа спосабам і замежныя медыя. Скажам, з «Медузы», «Дождя» и «Вёрсткі» не так ужо і багата даведаецеся пра падзеі ў Беларусі, але здолееце адсочваць ход украінска-расейскай вайны.

«Медыя, якія засталіся і ў Беларусі»

Я чытаю і тыя недзяржаўныя медыя, якія засталіся і ў Беларусі. Яны не паведамяць вам пра страты палка Каліноўскага ці чарговую заяву Святланы Ціханоўскай, але ў іх можна прачытаць, што праваабарончы цэнтр «Вясна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем, а Эдуард Бабарыка атрымаў восем гадоў калоніі. 

Я ўпэўнены ва ўзроўні свайго крытычнага мыслення, таму я чытаю і дзяржаўныя медыя. З 2020-га тактыка «не заўважаем апазіцыю» ў праўладных СМІ ўжо не працуе. Ды іхныя журналісты не аднойчы і самі прызнаваліся, што цяпер не адказваюць на ўдары, а самі б’юць першымі. Яны кожны дзень высмейваюць кантэнт апанентаў і нараджаюць новыя паклёпы. Аднак можна не ігнараваць гэтыя выпады, а выкарыстоўваць з карысцю: чытайце паміж радкоў. Так вы яшчэ і палепшыце сваё крытычнае мысленне. 

Дружыце з аднадумцамі

Але ніякія дэвайсы не заменяць жывую размову. Асабліва, калі таталітарны рэжым намагаецца спарадзіць у вас пачуцце безвыходнасці. Дружыце з аднадумцамі і абменьвайцеся навінамі хаця б на вуліцы. Вядома, не варта забывацца на асцярожнасць, — Васіль Быкаў слушна пісаў пра «шматмільённыя шэрагі сексотаў» — але размаўляйце з тымі, каму давяраеце, выходзьце з ізаляцыі. Вы не адзін.

Каментары29

  • Олег
    03.09.2023
    Брэст сіла, тоже самое. Представьте в той же ПНР вообще не было интернета и независимых СМИ. Кто хотел тот знал правду.
  • все это - оправдания
    03.09.2023
    когда винят пропаганду в том, что в 2023 году кто-то проходит досмотр с погоней на пропуске, мне смешно
    раньше люди без принтеров делали, передавали друг другу и читали самиздат
    раньше люди обходились без телеграмов и интернетов
    а в 2023, когда для получения ЛЮБОЙ информации достаточно 1 клика, объяснить незнание можно только абсолютным инфантилизмом, ленью и безразличием
    складывается ощущение, что люди воспринимают происходящее как фильм, отказываются интересоваться пока не коснется их самих, искренне удивляясь, что это не кино, а реальность, а когда коснется - называют "беспорядком в системе"

    говорившие 30 лет про геноцид, призывавших опасаться москвы и кричавшие о важности мовы всегда воспринимались населением как истеричные городские сумасшедшие, придумывающие абсолютное нереальный сюр, а в 2020 и позже оказалось, что реальность превосходит самые дикие фантазии

    я отказываюсь сочуствовать тем, кто показывает милиции пропуск с погоней сам, не из-за угроз или принуждения, а потому, что не способен понять последствий
    я отказываюсь сочуствовать тем, кто возвращается в рб чтобы сесть в тюрьму

    да что говорить, этим летом браславский фестиваль побил рекорды посещаемости, на лидбире не протолкнуться, славянский базар не пуст, в мак.бай посещаемость не упала

    97% "перевернули страницу", а половина из них даже не поймут откуда это выражение

  • Факт
    03.09.2023
    Прыхільнікі друкаваных СМІ, акрамя другой паловы нулявых, маглі купіць у шапіках тую ж самую «Нашу Ніву»///
    Выхад папяровай версіі Нашай нівы спыніў не рэжым, а сама рэдакцыя. Маўляў, ёсць інтэрнэт, навошта тая папяровая газета.

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы10

«Быццам гарачыя прасы паставілі на вочы». Беларуская вядучая шчыра расказала, на што пайшла дзеля прыгажосці14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

Галоўнае
Усе навіны →