Свет1414

«Каб Пуцін не выглядаў дзедам». У Крамлі вызначыліся, хто будзе спарынг-партнёрамі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў не павінна быць палітыкаў, маладзейшых за 50 гадоў. Паводле ацэнкі чыноўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, наяўнасць такіх кандыдатаў у бюлетэні можа прымусіць расіян задумацца пра тое, што 70-гадовы Пуцін — «ужо не той чалавек, які прыходзіў да ўлады з цвёрдай рукой».

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

У палітычным блоку Адміністрацыі прэзідэнта РФ, якім кіруе Сяргей Кірыенка, вызначыліся са «спарынг-партнёрамі», якія будуць «канкураваць» з Уладзімірам Пуціным на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года. Па словах дзвюх крыніц «Медузы», блізкіх да Крамля, адным з галоўных крытэрыяў іх адбору стаў узрост, паведамляе выданне.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў не павінна быць палітыкаў, маладзейшых за 50 гадоў. Паводле ацэнкі чыноўнікаў АП, наяўнасць такіх кандыдатаў у бюлетэні можа прымусіць расіян задумацца пра тое, што 70-гадовы Пуцін — «ужо не той чалавек, які прыходзіў да ўлады з цвёрдай рукой».

На гэты момант у АП разлічваюць, што на выбары, акрамя Пуціна, пойдуць прадстаўнікі трох парламенцкіх партый: КПРФ, ЛДПР і «Новых людзей» (лідар «Справядлівай Расіі» Сяргей Міронаў абвясціў, што яго партыя не будзе вылучаць кандыдата і падтрымае Уладзіміра Пуціна).

Кандыдатам ад КПРФ Крэмль бачыць Генадзя Зюганава.

«Ніякіх цёмных конікаў тыпу [вылучанага камуністамі ў 2018 годзе бізнэсоўца Паўла] Грудзініна. Зюганаў звыклы прэзідэнту, у яго высокі статус лідара партыі, яго прозвішча знаёмае кожнаму выбаршчыку. Пры гэтым у яго ёсць столь — кандовы электарат КПРФ, новых выбаршчыкаў ён прыцягваць не будзе», — патлумачыў адзін з суразмоўцаў «Медузы», блізкіх да АП.

У 2008 годзе на выбарах прэзідэнта Зюганаў атрымаў 17%, у 2012 годзе — 18%.

Такая стабільнасць рэйтынга важная для Крамля — плануецца, што на будучых выбарах Пуцін набярэ «рэкордны вынік». Пуцін павінен атрымаць больш за 80% галасоў з яўкай больш за 70%.

Гэтаму гіпатэтычна магло перашкодзіць паўтарэнне гісторыі з Грудзініным — тады ўзгоднены з Крамлём кандыдат пачаў нечакана набіраць рэйтынг, і АП прыйшлося весці супраць яго паўнавартасную кампанію па чорным піяры.

«З абрыдлым Зюганавым такіх эксцэсаў не будзе», — упэўнены блізкі да АП суразмоўца «Медузы». Цяпер рэйтынг даверу Зюганаву паводле «Левада-цэнтра» складае 3%, рэйтынг КПРФ паводле ВЦІОМ — 10,2%.

Кандыдатам ад ЛДПР, па задумцы Крамля, павінен стаць лідар партыі Леанід Слуцкі.

Са слоў крыніцы, блізкай да АП, Слуцкі і сам хоча паўдзельнічаць у выбарах, «бо любіць піяр». Суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва ЛДПР, пацвердзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што Слуцкі «любіць свяціцца на публіцы» і мае намер «падняць асабістую вядомасць». З гэтай жа мэтай, са слоў крыніцы, Слуцкі цяпер узначальвае спісы партыі на рэгіянальных выбарах: «яго фота — на першых палосах партыйных газет, а падчас прэзідэнцкіх яшчэ і тэлеэфір падчас дэбатаў дадасца».

Суразмоўца, блізкі да палітычнага блоку Крамля, сітуацыю з вылучэннем Слуцкага апісаў так: «Ён цалкам падыходзіць — сур'ёзны мужчына, пры пасадзе, у пінжаку. Ніхто не скажа, што гэта чысты спойлер. Але асабісты рэйтынг Слуцкага нізкі, а сам ён як публічны палітык — ну такое … »

Кандыдатам ад «Новых людзей» усё больш складана. У Крамлі хацелі б, каб ад партыі вылучыўся яе старшыня, бізнэсовец Аляксей Нячаеў.

«Логіка тая ж, што са Слуцкім: сур'ёзны мужчына ў пінжаку, паважны, правільны. Але малавядомы і не вельмі харызматычны. Каб рэйтынг не выбіўся [наперад] і не стаў пагражаць KPI па Пуціне», — растлумачыў адзін з суразмоўцаў, блізкіх да АП.

Аднак з самім Нячаевым гэты план пакуль узгадніць не ўдалося. Са слоў дзвюх крыніц, блізкіх да Крамля, той разумее, што «шмат адсоткаў яму набраць не дадуць, а атрымліваць дробязь і быць Лёхам 2% ён не хоча».

«Нячаеў хоча, каб НЛ выйшлі як мінімум на трэцяе месца на выбарах у Дзярждуму ў 2026 годзе. Ён думае, што яго нізкі вынік на прэзідэнцкіх выбарах перашкодзіць гэтай мэце», — патлумачыла блізкая да АП крыніца «Медузы».

Паводле інфармацыі суразмоўцаў «Медузы», замест сябе Нячаеў прапануе віцэ-спікера Дзярждумы Уладзіслава Даванкова, які цяпер балатуецца ў мэры Масквы.

Аднак АП гэтая кандыдатура не задавальняе. Крэмль працягвае настойваць на ўдзеле Нячаева, хоць Даванкоў — цалкам сістэмны палітык.

Справа ва ўзросце. Даванкову 39 гадоў, ён любіць піяр, можа нармальна выступаць публічна. Зразумела, што ён не атрымае вялікага працэнта, але малады і актыўны кандыдат можа прымусіць выбаршчыка падумаць пра ўзрост прэзідэнта. Гэта будзе нявыгадны кантраст. Гаворка не пра вынік [Пуціна] на саміх выбарах, а пра перспектыву пары-тройкі гадоў, калі думкі пра тое, што Пуцін, вядома, малайчына, але час прыйсці камусьці маладзейшаму, з'явяцца. Удзел маладых кандыдатаў можа стаць каталізатарам такіх думак.

Паводле апытання кампаніі Russian Field, праведзенага ў маі гэтага года, узрост з'яўляецца трэцім па папулярнасці адказам на пытанне аб тым, што расіянам «не падабаецца» ў дзейным прэзідэнце, — вышэй толькі «мяккасць» Пуціна (у чым выяўляецца гэтая «мяккасць» — зусім незразумела) і яго няўважлівасць да ўнутраных спраў краіны.

Адразу некалькі рэгіянальных чыноўнікаў і адзінаросаў, апытаных «Медузай», пацвердзілі, што ў апошнія некалькі гадоў расіян сапраўды пачаў турбаваць узрост Пуціна.

«Ці не час пра пераемніка падумаць, можа, ужо час адпачыць, патрэбны новы погляд?» — пералічвае пытанні жыхароў адзін з высокапастаўленых рэгіянальных адзінаросаў.

Самі чыноўнікі таксама пачалі інакш ставіцца да Пуціна пасля яго сямідзесяцігоддзя.

Калі раней суразмоўцы «Медузы» з ліку чыноўнікаў, адзінаросаў, лаяльных да ўлады бізнэсоўцаў і паліттэхнолагаў называлі дзейнага прэзідэнта «першым», «галоўным», «вярхоўным» або «бацькам», то цяпер часцей за ўсё называюць яго «дзедам».

Адзін з суразмоўцаў, блізкіх да Крамля, на пытанне аб прычынах гэтага адказаў так: «Ну дзед і дзед, гэта ж без негатыву. Узрост у яго такі».

Каментары14

  • корона
    28.08.2023
    хорошее фото. Рэд.
    все ви дно , как гриццо
    на лице
  • Праўдаруб
    28.08.2023
    Хіба не менш за 82% намалююць Путлеру. Бо Сашка 80,1% набраў. Гэтаму цяпер абавязкова трэба будзе “атрымаць” больш падтрымкі.
  • невеста Азаренка
    28.08.2023
    путенг

    никакой шаман (бункер) не спасет

    слишком тонкая переносица


    все ж э л е м е н т а р н о

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня3

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня3

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →