У Варшаве адкрылася выстава рок-музыкаў Юрыя Стыльскага і Лявона Вольскага
У Варшаве адкрылася выстава рок-музыкаў Юрыя Стыльскага і Лявона Вольскага. Падчас вернісажу адбыўся аўкцыён твораў, а на завяршэнне артысты зладзілі канцэрт, піша радыё «Рацыя».
На адкрыцці выставы Юрый Стыльскі распавёў, што «малюе вельмі даўно, маляваў усё дзяцінства».
На выставе — яго творчасць за 2021-2022 гады ў выгнанні.
«Атрымалася так, што я вырашыў згадаць, як гэта было і што я ўмею. Выклаў на палотны ўсе мае хваляванні, усе мае мары, тое, што ў мяне было ў жыцці за гэтыя два гады», — сказаў ён.
Каментары