Украінец Аляксандр Усік перамог брытанца Даніэля Дзюбуа. Перамогу Усік прысвяціў Украіне
Украінскі баксёр Аляксандр Усік перамог тэхнічным накаўтам Даніэля Дзюбуа. Ён абараніў чэмпіёнскі пояс у суперцяжкай вазе па версіі IBF, WBO, WBA і IBO.
У восьмым раўндзе ён адправіў суперніка ў першы накдаўн, у дзявятым — у другі, пасля чаго рэферы спыніў бой.
Аляксандр Усік сказаў пасля перамогі, што свой паядынак прысвячае «Украіне і УСУ».
«Я вельмі дзякую ўсім за падтрымку. Я прысвячаю гэты паядынак маёй Украіне і УСУ», — сказаў ён.
Каментары