Сына палітыка Анатоля Лябедзькі судзілі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
Згодна з матэрыяламі справы, як піша БелТА, абвінавачаны «зрабіў некалькі грашовых пераводаў тром арганізацыям, прызнаным экстрэмісцкімі».
Падчас працэсу мужчына не прызнаў віны і заявіў, што яму абсалютна незразумела сутнасць выстаўленых абвінавачанняў і ён не разумее, за што ён знаходзіцца на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы, піша «Вясна».
Арцёма, сына палітыка Анатоля Лябедзькі, затрымалі 28 сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пасля супраць яго завялі крымінальную справу і змясцілі пад варту.
Суд над ім пачаўся ў панядзелак.
Каментары