Тэлеграм-канал Grey Zone, набліжаны да «Вагнера», пацвердзіў гібель Прыгожына
Гэта першае дакладнае сцвярджэнне пра смерць кіраўніка вагнераўцаў з боку ягоных паплечнікаў. Раней гэты самы канал заклікаў чакаць правераную інфармацыю.
«Кіраўнік групы «Вагнер», Герой Расіі, сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы — Яўген Віктаравіч Прыгожын загінуў у выніку дзеянняў здраднікаў Расіі.
Але нават у пекле ён будзе лепшым! Слава Расіі!» — такое пафаснае паведамленне з'явілася ў канале Grey Zone.
Таксама іншы расійскі тэлеграм-канал Readovka са спасылкай на крыніцы заявіў, што нібыта
ў гэтыя хвіліны працягваецца рада камандзіраў ПВК «Вагнер», і па яе выніках будзе апублікаваная заява. Там нібыта прымаюць план дзеянняў з улікам інфармацыі пра гібель Прыгожына і яго намеснікаў у выніку авіякатастрофы.
Чытайце таксама:
Белы дом адрэагаваў на падзенне борта Прыгожына
«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына
«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя
У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну
-
«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ
-
«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў
-
Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа
Каментары