У Брэсце распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 39-гадовага жыхара горада, які высунуўся ў акно шматпавярховіка і агаліўся. Пра інцыдэнт паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
Як паведамляе прапагандысцкі рэсурс, днямі чатыры жыхаркі Брэста «былі вымушаныя назіраць бессаромную карціну». П'яны мужчына звесіўся з акна пятага паверха і агаліўся.
Пільныя жанчыны паведамілі пра інцыдэнт у міліцыю. Нарад, які прыбыў, затрымаў падазраванага на выхадзе з пад'езда дома.
У дачыненні да берасцейца распачалі крымінальную справу за хуліганства, яму могуць пагражаць папраўчыя работы, арышт, да двух гадоў абмежаванне волі або да трох гадоў калоніі.
Каментары