Грамадства33

Вярхоўны суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі яшчэ адной праўладнай партыі. Ужо ліквідавалі больш за палову партый

Гэтым разам будзе разгледжаны пазоў аб ліквідацыі праўладнай Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.

Суддзя Наталля Андрэева пачне працэс, ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі, 4 верасня ў 15:00, піша «Позірк».

Паводле даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра, БССП зарэгістраваная 9 снежня 1994 года.

Партыя палітычна неактыўная. За час існавання партыі толькі пяцёра яе членаў пабывала ў выбарных органах улады — адзін у статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў (2000 год) і чацвёра ў якасці дэпутатаў мясцовых Саветаў (2018 год). У асноўным партыя, лаяльная да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, прасоўвала сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі падчас электаральных кампаній.

Вярхоўны суд ліквідаваў восем партый: апазіцыйныя Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ, Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, партыю «Зялёныя», Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а таксама праўладныя Беларускую патрыятычную партыю, Рэспубліканскую партыю, Сацыял-дэмакратычную партыю Народнай згоды. Відаць, будзе ліквідавана і партыя «Справядлівы свет».

У Беларусі на пачатак года было 15 партый, засталося восем з улікам навастворанай партыі «Белая Русь» або сем, калі палічыць «Справядлівы свет».

Былі перарэгістраваныя Камуністычная партыя Беларусі, Ліберал-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Каментары3

  • даведка
    23.08.2023
    Сначала тридцать лет создавали липовые партии, а теперь всё это приходится так же на бумаге ликвидировать.
  • даведка
    23.08.2023
    Вместе белорусской социально-спортивной партии будет создана новая партия любителей пива Александрыя.
  • Žvir
    23.08.2023
    Začyščajuć pad niešta... Toje, što nie da zakonaŭ, heta nie tlumačyć raspačatuju prahramu calkam, jość niejkaja inšaja matyvacyja. Bačycca "kareizacyja" krainy...

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць