У Беларусі з'явілася адзіная класіфікацыя відаў турызму, вылучаных паводле асноўных прыкмет. Адпаведная пастанова Міністэрства спорту і турызму апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Цяпер у краіне афіцыйна вылучаецца 13 відаў турызму.
Сярод іх — аграэкатурызм, актыўны, гастранамічны, дзелавы, гісторыка-культурны, лячэбна-аздараўленчы, медыцынскі, адукацыйны, паляўнічы, прамысловы, рэлігійны, падзейны і экалагічны турызм.
Пад актыўным турызмам маюцца на ўвазе пешыя, байдарачныя, роварныя і іншыя паходы, а пад гастранамічным — удзел у дэгустацыях, майстар-класах, кірмашах, фестывалях і выставах і знаёмства са стравамі нацыянальнай кухні.
Лячэбна-аздараўленчы турызм уяўляе сабой адпачынак у санаторыях, а медыцынскі — падарожжа за планавымі медпаслугамі.
Пастанова ўступае ў сілу 23 жніўня.
Каментары