Яўген Прыгожын запісаў першы відэазварот ад часу свайго мяцяжу. Выглядае, што ён ужо ў Афрыцы
Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын запісаў кароткі відэазварот, які стаў для яго першым з часоў мяцяжу, паднятага напрыканцы чэрвеня.
Відэазварот вельмі кароткі, усяго каля 40 секунд. Запісаны лідар «вагнераўцаў» у вайсковай форме і са зброяй у руках у нейкай пустыннай мясцовасці, хутчэй за ўсё ў Афрыцы. Пра тое, што Прыгожын цяпер менавіта там, сведчыць і змест ягонай прамовы.
У ёй правадыр «вагнераўцаў» гаворыць пра тое, што яны пры 50-градуснай спёцы робяць Расію «яшчэ больш вялікай на ўсіх кантынентах», а Афрыку — «яшчэ больш свабоднай». У якасці праціўнікаў ён пазначае «Аль-Каіду» і ІДІЛ.
Каментары