Грамадства22

МНС у Астраўцы правядзе падрыхтоўку да вучэнняў па ліквідацыі ядзернай аварыі. Людзей просяць не хвалявацца

23 жніўня ў Астравецкім раёне будуць праходзіць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай да вучэнняў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі насельніцтва. Яны пройдуць у рамках спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ «Скала — 2023», паведамляе МНС.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС

Праграма прадугледжвае перамяшчэнне спецыяльнай тэхнікі МНС і МУС, экіпіраванага асабовага складу і ўключэнне сістэмы абвестак.

«Просім з разуменнем паставіцца да правядзення гэтых мерапрыемстваў», — піша МНС.

З 1 да 6 верасня на тэрыторыі Беларусі ўпершыню пройдзе спецыяльнае вучэнне выратавальных падраздзяленняў краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Скала — 2023». Чакаецца ўдзел каманд з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

4 верасня вучэнне разгорнецца на тэрыторыі Беларускай АЭС і Астравецкага раёна. Выратавальнікі будуць адпрацоўваць ліквідацыю наступстваў аварыі на станцыі. 5 верасня актыўная фаза пройдзе ў філіяле «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у Барысаўскім раёне.

Каментары2

  • Чаркашкварка
    21.08.2023
    Масква i яе мясцовая падсцiлка падарве аэс?
  • гоблен
    21.08.2023
    Вы хотели пати? Нате)

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь3

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»24

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

Вынеслі прысуды фігурантам справы аб падрыве самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах — да 25 гадоў1

У Беларусі пачалі прадаваць корм «для сапраўдных квадробераў»3

Выйшаў на волю па памілаванні 74-гадовы палітвязень Барыс Кучынскі

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь3

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →