У Мінску па артыкуле аб хуліганстве судзяць праўладнага палітычнага аналітыка
У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаюць справу праўладнага палітычнага аналітыка Міхаіла Малаша, якога абвінавачваюць па артыкуле аб хуліганстве (частка 1 артыкула 339 КК), піша «Медыязона».
Выданне знайшло справу Міхаіла Анатольевіча Малаша ў раскладзе «Электроннага судаводства». «Медыязона» пацвердзіла, што абвінавачаным па справе праходзіць палітычны аналітык, а не яго поўны цёзка.
Малаш быў госцем у праграме «Скажы не маўчы» на «Беларусь 1», піша для сайтаў «Руская народная лінія» і «Палітрынг». Яго прадстаўляюць як бізнэсмена і палітычнага аналітыка.
Каментары