Ноччу беспілотнік урэзаўся ў будынак чыгуначнага вакзала ў Курску, у Маскве атаку дрона адбілі
У дах будынка чыгуначнага вакзала Курска ўрэзаўся дрон. Дах загарэўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, пяць чалавек атрымалі нязначныя траўмы.
«Атака ўкраінскага беспілотніка ў Курску. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён урэзаўся ў дах будынка чыгуначнага вакзала, пасля чаго на даху ўзнік пажар. Пяць чалавек атрымалі лёгкія раненні ад аскепкаў шкла», — напісаў ноччу губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт у тэлеграм-канале.
Украінскія ўлады не каментавалі гэтай заявы.
Акрамя таго, ноччу праз пагрозу нападаў беспілотнікаў перасталі прымаць рэйсы два маскоўскія аэрапорты — Унукава і Дамадзедава.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра спробу атакі беспілотніка на Маскву. Паводле яго, спроба была спыненая сродкамі супрацьпаветранай абароны.
Мінабароны Расіі паведаміла, што дрон, які ляцеў да Масквы, быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы ў Ступінскім раёне Падмаскоўя. Гэта адбылося ў раёне 04:00 па маскоўскім часе.
«БПЛА быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і, страціўшы кіраванне, пацярпеў крушэнне ў бязлюдным раёне. Пацярпелых і разбурэнняў няма», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Каментары
стою я, молодой.
Подайте, Христа ради,
червонец золотой.