Побач з вёскай Пуцілкава Краснагорскай гарадской акругі Маскоўскай вобласці пацярпеў катастрофу беспілотнік, паведамляе «Дождь» са спасылкай на Мінабароны Расіі.
Па звестках ведамства, дрон быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Страціўшы кіраванне, ён упаў у «бязлюдным раёне». Пацярпелых, паводле інфармацыі ведамства, няма.
«Спроба кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычную атаку БПЛА самалётнага тыпу па аб'ектах на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці спыненая», — заявіла Мінабароны Расіі.
Каментары