Наколькі добра вы ведаеце геаграфію? Складаны тэст
Мы шмат падарожнічаем як па Беларусі, так і па ўсім свеце. Спыніць нас не могуць нават візавыя абмежаванні. Але ці так добра мы насамрэч ведаем гэтую планету, на якой, здаецца, не засталося месца, дзе не ступала нага турыста? Праверце свае веды па геаграфіі.
Стартуем
Як сёння называецца найвышэйшы пункт Паўночнай Амерыкі?
Ужо не. Цяпер гара, размешчаная ў цэнтральнай частцы Аляскі называецца Дэналі, яе назва з мовы індзейцаў атабаскі азначае «Вялікі». Вышыня вяршыні складае 6190 метраў Пасля пакупкі Аляскі ў Расійскай імперыі, дзе гэтая гара была навышэйшым пунктам краіны, у 1896 годзе яе перайменавалі ў гонар толькі што абранага прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі. Мясцовыя ўлады 40 гадоў змагаліся з цэнтральнымі ўладамі за вяртанне ёй гістарычнай назвы, толькі ў 2015 годзе Барак Абама падпісаў указ аб перайменаванні вяршыні.
Сапраўды! Гара Дэналі размешчана ў цэнтральнай частцы Аляскі, яе назва з мовы індзейцаў атабаскі азначае «Вялікі». Вышыня вяршыні складае 6190 метраў. Пасля пакупкі Аляскі ў Расійскай імперыі, дзе гэтая гара была навышэйшым пунктам краіны, у 1896 годзе яе перайменавалі ў гонар толькі што абранага прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі. Мясцовыя ўлады 40 гадоў змагаліся з цэнтральнымі ўладамі за вяртанне ёй гістарычнай назвы, толькі ў 2015 годзе Барак Абама падпісаў указ аб перайменаванні вяршыні.
Не, гэта найвышэйшы пункт Аўстраліі. У Паўночнай Амерыцы гэта гара Дэналі, якая размешчана ў цэнтральнай частцы Аляскі, яе назва з мовы індзейцаў атабаскі азначае «Вялікі». Вышыня вяршыні складае 6190 метраў. Пасля пакупкі Аляскі ў Расійскай імперыі, дзе гэтая гара была навышэйшым пунктам краіны, у 1896 годзе яе перайменавалі ў гонар толькі што абранага прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі. Мясцовыя ўлады 40 гадоў змагаліся з цэнтральнымі ўладамі за вяртанне ёй гістарычнай назвы, толькі ў 2015 годзе Барак Абама падпісаў указ аб перайменаванні вяршыні.
Не, Логан толькі другая гара па вышыні. Першая — Дэналі, якая размешчана ў цэнтральнай частцы Аляскі, яе назва з мовы індзейцаў атабаскі азначае «Вялікі». Вышыня вяршыні складае 6190 метраў. Пасля пакупкі Аляскі ў Расійскай імперыі, дзе гэтая гара была навышэйшым пунктам краіны, у 1896 годзе яе перайменавалі ў гонар толькі што абранага прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі. Мясцовыя ўлады 40 гадоў змагаліся з цэнтральнымі ўладамі за вяртанне ёй гістарычнай назвы, толькі ў 2015 годзе Барак Абама падпісаў указ аб перайменаванні вяршыні.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Што такое Геркулесавы слупы?
Сапраўды, так у антычнасці называлі Гібралтарскі праліў. Паводле грэчаскай міфалогіі Геракл (у лацінскай традыцыі Геркулес) адзначыў імі самы заходні пункт сваёй выправы за каровамі волата Герыёна. На слупах сканчаўся антычны свет, лічылася, што за імі знаходзілася Атлантыда. Сёння слупы Геркулеса прысутнічаюць на гербе Іспаніі.
Не, у антычнасці Дарданэлы называлі Гелеспонтам, а Геркулесавымі слупамі — Гібралтарскі праліў. Паводле грэчаскай міфалогіі Геракл (у лацінскай традыцыі Геркулес) адзначыў імі самы заходні пункт сваёй выправы за каровамі волата Герыёна. На слупах сканчаўся антычны свет, лічылася, што за імі знаходзілася Атлантыда. Сёння слупы Геркулеса прысутнічаюць на гербе Іспаніі.
Не, Манблан — гэта найвышэйшая вяршыня Альпаў. Геркулесавымі слупамі ж называўся Гібралтарскі праліў. Паводле грэчаскай міфалогіі Геракл (у лацінскай традыцыі Геркулес) адзначыў імі самы заходні пункт сваёй выправы за каровамі волата Герыёна. На слупах сканчаўся антычны свет, лічылася, што за імі знаходзілася Атлантыда. Сёння слупы Геркулеса прысутнічаюць на гербе Іспаніі.

Не, гэта не вузкая цясніна, дзе гераічна трымалі абарону спартанцы. Геркулесавы слупы гэта назва Гібралтарскага праліва. Паводле грэчаскай міфалогіі Геракл (у лацінскай традыцыі Геркулес) адзначыў імі самы заходні пункт сваёй выправы за каровамі волата Герыёна. На слупах сканчаўся антычны свет, лічылася, што за імі знаходзілася Атлантыда. Сёння слупы Геркулеса прысутнічаюць на гербе Іспаніі.


Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Назавіце сталіцу Бразіліі
Не, Сан-Паўлу, у якім пражывае больш за 12 млн чалавек, усяго толькі найбуйнешы горад краіны. З 1960 года сталіцай Бразіліі з'яўляецца аднайменны горад Бразілія. Ён быў пабудаваны з нуля ў цэнтральнай частцы краіны. У плане ён нагадвае птушку, а ансамбль грамадска-адміністрацыйных будынкаў, спраектаваны Оскарам Німеерам, у 1987 годзе быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Ужо не, але гэты горад да 1960 года сапраўды быў сталіцай Бразіліі. Цяпер жа сталічным горадам з'яўляецца аднайменны горад Бразілія. Ён быў пабудаваны з нуля ў цэнтральнай частцы краіны. У плане ён нагадвае птушку, а ансамбль грамадска-адміністрацыйных будынкаў, спраектаваны Оскарам Німеерам, у 1987 годзе быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


Не, Порту — гэта горад у Партугаліі. Сталіцай Бразіліі з 1960 года з'яўляецца аднайменны горад Бразілія. Ён быў пабудаваны з нуля ў цэнтральнай частцы краіны. У плане ён нагадвае птушку, а ансамбль грамадска-адміністрацыйных будынкаў, спраектаваны Оскарам Німеерам, у 1987 годзе быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Так, горад Бразілія з'яўляецца сталіцай Бразіліі з 1960 года. Ён быў пабудаваны з нуля ў цэнтральнай частцы краіны. У плане ён нагадвае птушку, а ансамбль грамадска-адміністрацыйных будынкаў, спраектаваны Оскарам Німеерам, у 1987 годзе быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У якім кірунку плыць па Панамскім канале, каб патрапіць з Атлантычнага ў Ціхі акіян?
Здавалася б, што гэта відавочна, але парадаксальным чынам, каб патрапіць з Атлантычнага акіяна, размешчанага на ўсходзе, у Ціхі, размешчаны на захадзе, трэба плыць фактычна ў адваротным кірунку. Панамскі перашыек, які аддзяляе акіяны, робіць магутны выгін у сваім самым вузкім месцы, дзе пабудаваны канал. Існуе нерэалізаваны праект Нікарагуанскага канала, які выправіць гэтую сітуацыю.
Сапраўды! Парадаксальным чынам, каб патрапіць з Атлантычнага акіяна, размешчанага на ўсходзе, у Ціхі, размешчаны на захадзе, трэба плыць фактычна ў адваротным кірунку. Панамскі перашыек, які аддзяляе акіяны, робіць магутны выгін у сваім самым вузкім месцы, дзе пабудаваны канал. Існуе нерэалізаваны праект Нікарагуанскага канала, які выправіць гэтую сітуацыю.
Не! Парадаксальным чынам, каб патрапіць з Атлантычнага акіяна, размешчанага на ўсходзе, у Ціхі, размешчаны на захадзе, трэба плыць фактычна ў адваротным кірунку. Панамскі перашыек, які аддзяляе акіяны, робіць магутны выгін у сваім самым вузкім месцы, дзе пабудаваны канал. Існуе нерэалізаваны праект Нікарагуанскага канала, які выправіць гэтую сітуацыю.
Злучае! І парадаксальным чынам, каб патрапіць з Атлантычнага акіяна, размешчанага на ўсходзе, у Ціхі, размешчаны на захадзе, трэба плыць фактычна ў адваротным кірунку. Панамскі перашыек, які аддзяляе акіяны, робіць магутны выгін у сваім самым вузкім месцы, дзе пабудаваны канал. Існуе нерэалізаваны праект Нікарагуанскага канала, які выправіць гэтую сітуацыю.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Якая мова з'яўляецца адзінай афіцыйнай у Андоры?
Гэта распаўсюджаная ў Андоры мова, але не афіцыйная. Адзінай афіцыйнай мовай у краіне з'яўляецца каталанская. Пакуль каталанамоўныя Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы застаюцца пад уладай Іспаніі, а Паўночная Каталонія пад уладай Францыіі, на мяжы гэтых вялікіх дзяржаў знаходзіцца карлікавая каталанамоўная Андора, якая, зрэшты, кіруецца сумесна гэтымі дзяржавамі.
Гэта распаўсюджаная ў Андоры мова, але не афіцыйная. Адзінай афіцыйнай мовай у краіне з'яўляецца каталанская. Пакуль каталанамоўныя Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы застаюцца пад уладай Іспаніі, а Паўночная Каталонія пад уладай Францыіі, на мяжы гэтых вялікіх дзяржаў знаходзіцца карлікавая каталанамоўная Андора, якая, зрэшты, кіруецца сумесна гэтымі дзяржавамі.
Сапраўды, пакуль каталанамоўныя Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы застаюцца пад уладай Іспаніі, а Паўночная Каталонія пад уладай Францыіі, на мяжы гэтых вялікіх дзяржаў знаходзіцца карлікавая каталанамоўная Андора, якая, зрэшты, кіруецца сумесна гэтымі дзяржавамі.
Зусім не, афіцыйная — каталанская. Пакуль каталанамоўныя Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы застаюцца пад уладай Іспаніі, а Паўночная Каталонія пад уладай Францыіі, на мяжы гэтых вялікіх дзяржаў знаходзіцца карлікавая каталанамоўная Андора, якая, зрэшты, кіруецца сумесна гэтымі дзяржавамі.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Праз колькі дзяржаў працякае Дунай?
Малавата будзе для такой вялікай еўрапейскай ракі. Дунай працякае па тэрыторыі або з'яўляецца мяжой дзесяці дзяржаў: Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Балгарыі, Румыніі, Малдовы ды Украіны. На ім стаяць такія сталіцы, як Вена, Браціслава, Будапешт і Бялград. Дарэчы, словам «Дунай» і вытворнымі ад яго называецца дзясятак рэк і ручаёў на тэрыторыі распаўсюджвання славянскіх моў. У Беларусі ёсць прынамсі дзве ракі з такой назвай у Шчучынскім і Іўеўскім раёнах, а таксама ручаі пад гарадзішчам на Менцы і ў Віцебску.
Трохі болей! Дунай працякае па тэрыторыі або з'яўляецца мяжой дзесяці дзяржаў: Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Балгарыі, Румыніі, Малдовы ды Украіны. На ім стаяць такія сталіцы, як Вена, Браціслава, Будапешт і Бялград. Дарэчы, словам «Дунай» і вытворнымі ад яго называецца дзясятак рэк і ручаёў на тэрыторыі распаўсюджвання славянскіх моў. У Беларусі ёсць прынамсі дзве ракі з такой назвай у Шчучынскім і Іўеўскім раёнах, а таксама ручаі пад гарадзішчам на Менцы і ў Віцебску.
Правільна! Дунай працякае па тэрыторыі або з'яўляецца мяжой дзесяці дзяржаў: Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Балгарыі, Румыніі, Малдовы ды Украіны. На ім стаяць такія сталіцы як Вена, Браціслава, Будапешт і Бялград. Дарэчы, словам «Дунай» і вытворнымі ад яго называецца дзясятак рэк і ручаёў на тэрыторыі распаўсюджвання славянскіх моў. У Беларусі ёсць прынамсі дзве ракі з такой назвай у Шчучынскім і Іўеўскім раёнах, а таксама ручаі пад гарадзішчам на Менцы і ў Віцебску.
Не, Дунай працякае па тэрыторыі або з'яўляецца мяжой дзесяці дзяржаў: Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Балгарыі, Румыніі, Малдовы ды Украіны. На ім стаяць такія сталіцы як Вена, Браціслава, Будапешт і Бялград. Дарэчы, словам «Дунай» і вытворнымі ад яго называецца дзясятак рэк і ручаёў на тэрыторыі распаўсюджвання славянскіх моў. У Беларусі ёсць прынамсі дзве ракі з такой назвай у Шчучынскім і Іўеўскім раёнах, а таксама ручаі пад гарадзішчам на Менцы і ў Віцебску.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Якая краіна сама не мае выхаду да мора і не мяжуе з краінамі, якія яго маюць?
Не, такіх краін усяго дзве — Узбекістан і Ліхтэнштэйн. Малдова хоць не мае прамога выхаду да мора, але мяжуе з Украінай і Румыніяй, а таксама мае міжнародны порт на Дунаі, недалёка ад яго ўпадзення ў Чорнае мора.
Не, такіх краін усяго дзве — Узбекістан і Ліхтэнштэйн. Эфіопія страціла выхад да Чырвонага мора ў 1993 годзе, калі пасля 40-гадовай вайны незалежнасці дамаглася Эрытрэя.
Не, такіх краін усяго дзве — Узбекістан і Ліхтэнштэйн. Боснія і Герцагавіна на першы погляд цалкам адрэзана ад Адрыятычнага мора "нагой" Харватыі, але насамрэч мае невялікі выхад да яго шырынёй каля 20 км, дзе размешчаны адзіны порт — горад Неўм.
Сапраўды, гэтая карлікавая краіна мяжуе толькі са Швейцарыяй і Аўстрыяй, якія сёння не маюць выхаду да мора. Другой такой краінай з'яўляецца Узбекістан.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Якая з гэтых рэк працякае па Беларусі?
І хоць галоўная артэрыя поўначы Беларусі сапраўды завецца Дзвіной, але яе лічаць Заходняй, бо Паўночная Дзвіна працякае ў расійскай Архангельскай вобласці і ўпадае ў Белае мора
Па заходняй ускраіне Беларусі сапраўды працякае Буг, але ён завецца Заходнім. Паўднёвы Буг працякае па тэрыторыі Украіны і ўпадае ў Чорнае мора
Па Беларусі працякае рака Дзісна, прыток Дзвіны, на якім стаіць аднайменны гарадок. А вось Дзясна цячэ па тэрыторыі Браншчыны і Чарнігаўшчыны
Сапраўды, Дрыса працякае выключна па тэрыторыі Віцебскай вобласці і з'яўляецца правым прытокам Дзвіны. Раней на яе беразе стаяў аднайменны горад, але праз "немілагучнаць" ён быў у 1962 годзе перайменаваны бальшавікамі ў Верхнядзвінск.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Каму належыць востраў Святой Алены?
Так, востраў Святой Алены, размешчаны пасярод Атлантычнага акіяна, з'яўляецца заморскім уладаннем Вялікабрытаніі. Тут з 1815 года і да сваёй смерці знаходзіўся ў ссылцы Напалеон. Ягоны домік і месцы, дзе ён першапачаткова быў пахаваны, сёння належаць Французскай Рэспубліцы.
Не, востраў Святой Алены, размешчаны пасярод Атлантычнага акіяна, з'яўляецца заморскім уладаннем Вялікабрытаніі. Тут з 1815 года і да сваёй смерці знаходзіўся ў ссылцы Напалеон. Ягоны домік і месцы, дзе ён першапачаткова быў пахаваны, сёння належаць Французскай Рэспубліцы.
Не, хоць імя мае грэчаскае паходжанне, але востраў Святой Алены, размешчаны пасярод Атлантычнага акіяна, з'яўляецца заморскім уладаннем Вялікабрытаніі. Тут з 1815 года і да сваёй смерці знаходзіўся ў ссылцы Напалеон. Ягоны домік і месцы, дзе ён першапачаткова быў пахаваны, сёння належаць Французскай Рэспубліцы.
Не! Востраў Святой Алены, размешчаны пасярод Атлантычнага акіяна, з'яўляецца заморскім уладаннем Вялікабрытаніі. Тут з 1815 года і да сваёй смерці знаходзіўся ў ссылцы Напалеон. Ягоны домік і месцы, дзе ён першапачаткова быў пахаваны, сёння належаць Французскай Рэспубліцы.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У якой еўрапейскай сталіцы афіцыйна жыве больш людзей, чым у Мінску?
Не, сталіца Аўстрыі са сваімі 1,9 млн насельніцтва дыхае Мінску ў патыліцу, але пакуль беларуская сталіца апярэджвае.
Не, у горадзе на Вісле станам на 2022 год пражывала 1,79 млн чалавек, таму ён саступае двухмільённаму Мінску.
Не, у венгерскай сталіцы станам на 2020 год пражывала 1,75 млн чалавек, таму яна саступае двухмільённаму Мінску.
Так, у сталіцы ФРГ на сёння пражывае 3,67 млн чалавек, а ў беларускай сталіцы афіцыйна толькі 2 млн.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Тутэйшы
Вас цікавіць толькі тое, што непасрэдна акружае вас. Магчыма, ваш любімы адпачынак — з'ездзіць на дачу, а не ў далёкія краіны па экзотыку. Мясцовыя азёры і лясы замяняюць вам акіяны і джунглі.
Па новай
Аматар
Калі вы і падарожнічаеце, то звычайна ідзяце па пратаптаных іншымі дарожках, стараючыся нікуды не збочыць. Праз гэта вас абмінае шмат тайн прыроды, якія адкрываюцца толькі смелым.
Па новай
Аматар
Калі вы і падарожнічаеце, то звычайна ідзяце па пратаптаных іншымі дарожках, стараючыся нікуды не збочыць. Праз гэта вас абмінае шмат тайн прыроды, якія адкрываюцца толькі смелым.
Па новай
Вандроўнік
Вы шмат дзе пабывалі і шмат, што бачылі, але вы дакладна ведаеце, што наперадзе яшчэ больш цікавых адкрыццяў і выдатных краявідаў.
Па новай
Першаадкрывальнік
Вы шмат пабачылі за сваё жыццё і ўпэўнена арыентуецеся ў гэтым свеце. Кожная новая вандроўка дапаўняе вашы і без таго шырокія веды, але вам гэта ніколі не надакучыць. Вы імкнецеся адысці ад звыклых маршрутаў і прайці сваім уласным шляхам.
Па новай
Вечны вандроўнік
У гэтай невялікай планеты не засталося ніякіх сакрэтаў ад вас. Прага да новых адкрыццяў штурхае вас да зор і іншых сусветаў.
Па новай