Усяго патроху33

Для чаго можна выкарыстаць нежывую муху

Вучоныя адкрылі, што палімер з такога віду мух, як чорныя львінкі, з'яўляецца шматабяцальнай крыніцай для стварэння біяраскладальнага пластыку.

чорная ільвінка (Hermetia illucens) чёрная львинка
Муха «чорная львінка». Фота: Didier Descouens / Wikimedia Commons

Як піша The Guardian, сваё адкрыццё вучоныя агучылі на пасяджэнні Амерыканскага хімічнага таварыства. Яны сцвярджаюць, што мёртвых мух віду чорная львінка (Hermetia illucens) можна ператварыць у біяраскладальны пластык. Адкрыццё выглядае вельмі карысным, бо цяжка знайсці крыніцы біяраскладальных палімераў, якія не маюць іншага выкарыстання.

«На працягу 20 гадоў мая група распрацоўвала метады ператварэння натуральных прадуктаў, напрыклад, глюкозы, атрыманай з цукровага трыснягу ці дрэў, у палімеры, якія раскладаюцца, засвойваюцца, а не захоўваюцца ў навакольным асяроддзі. Але гэтыя натуральныя прадукты атрымліваюцца з рэсурсаў, якія таксама выкарыстоўваюцца для вытворчасці прадуктаў харчавання, паліва, будаўніцтва і транспарту», —

адзначыла галоўная даследчыца з Тэхаскага ўніверсітэта A&M Карэн Вулі.

Навукоўцы лічаць, што для вытворчасці пластыку з поспехам можна выкарыстоўваць адкіды, якія засталіся ад вырошчвання чорных ільвінак.

Гэта насякомае разводзяць у прамысловым маштабе ў якасці альтэрнатыўнай крыніцы бялку і іншых пажыўных рэчываў для кармавых мэт. Гэтая казурка — адзін з нямногіх відаў насякомых, ухваленых для выкарыстання ў якасці корму ў аквакультуры ў ЕС.

Аднак дарослыя мухі не маюць карысці і выкідваюцца пасля кароткага жыцця. Навукоўцы паспрабавалі выкарыстаць іх, каб вырабіць карысныя матэрыялы. Вядома, што хіцін, палімер на аснове цукру, умацоўвае панцыр ці экзашкілет насякомых і ракападобных.

Панцыры крэветак і крабаў ужо выкарыстоўваюцца для здабыцця хіціну. Даследчыкі заявілі, што хіцінавы парашок, атрыманы ад мух, чысцейшы, чым парашок з ракападобных. Да таго ж выкарыстанне хіціну з мух дазволіць пазбегнуць асцярог з нагоды алергіі на некаторыя морапрадукты.

З прадуктаў ад мух каманда стварыла гідрагель, які можа паглынаць у 47 разоў большую колькасць вады за сваю вагу ўсяго за адну хвіліну. Гэты прадукт можна ўносіць у глебу сельскагаспадарчых палёў, каб утрымліваць паводкавыя воды, а затым павольна выдзяляць вільгаць падчас засухі.

Навукоўцы спадзяюцца, што неўзабаве яны змогуць ствараць з мух біяпластык, які не будзе садзейнічаць забруджванню зямлі.

Чытайце яшчэ:

Як выгнаць дразафілаў? Вось якога паху яны баяцца

Небяспечнейшыя, чым здаюцца: навукоўцы патлумачылі, чаму трэба баяцца звычайных мух

У Францыі мужчына зруйнаваў частку дома, каб забіць надакучлівую муху

Каментары3

  • Бобр
    20.08.2023
    В союзе раньше давали деньги за колорадского или майского жука. Сколько будет стоить трупик мухи? В Беларуси много ферм с навозными полями. Думаю хорошее направление экспорта назревает.
  • Žvir
    20.08.2023
    Nu, usio, hamon mucham, i da ich dabralisia...
  • Мухабойка
    20.08.2023
    Напрыклад для працы у НН.

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →