Аўто

Арыштаваныя машыны даўжнікоў будуць лавіць на мяжы

Арыштаваныя транспартныя сродкі даўжнікоў неўзабаве будуць спыняць на мяжы і перадаваць судовым выканаўцам. Гэта прадугледжана пастановай Мінюста ад 10 жніўня 2023 года № 47, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент мае ўступіць у сілу 1 сакавіка 2024 года, а сутнасць яго ў тым, што органы прымусовага выканання будуць цяпер узаемадзейнічаць з Дзяржпагранкамітэтам.

Пры прыняцці рашэння аб забароне на перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу арыштаванага транспартнага сродку даўжніка звесткі пра такі аўтамабіль будуць заносіцца ў базу даных пунктаў пропуску.

У выпадку ўстанаўлення памежнікамі або мытнікамі такога транспартнага сродку, які выязджае або ўязджае ў краіну, аўтамабілю не дазволяць пакінуць тэрыторыю пункта пропуску, пакуль не прыбудзе судовы выканаўца і не адбярэ яго.

Звесткі будуць адпраўляцца на мяжу не пазней за адзін працоўны дзень з моманту вынясення пастановы аб забароне на перамяшчэнне транспартнага сродку. Пры выяўленні такога аўтамабіля органы прымусовага выканання інфармуюцца неадкладна.

Судовы выканаўца пасля атрымання такой інфармацыі на працягу трох працоўных дзён выязджае ў пункт пропуску і забірае транспартны сродак на ахоўную стаянку.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →