Паралімпіец з ампутаванымі рукамі, якому падарылі наручны гадзіннік, знайшоў спосаб, як насіць падарунак
Іспанец Рыкарда Тэн, у якога з васьмі гадоў ампутаваны абедзве рукі, за трыумф на чэмпіянаце свету ў Глазга атрымаў наручны гадзіннік. У сацсетках такога жэста не зразумелі і задаваліся пытаннем, як Рыкарда будзе насіць падарунак.
Але сам спартсмен паставіўся да падарунка з гумарам. Ëн апублікаваў у Х (колішні твітар) відэа, дзе паказаў, як носіць гадзіннік на неампутаванай частцы рукі. Пост ён суправадзіў подпісам: «Дзякуй кампаніі TISSOT за веру ў гэты інклюзіўны суперсвет».
Каментары
гадзіннік, відаць, прасцей і больш танна, чым біяніяны пратэз