Беларускімі лётчыкамі ажыццяўляецца пералёт першай партыі верталётаў Мі-35, якія паступілі на ўзбраенне ў беларускае войска, паведаміла Мінабароны.
Верталёты атрыманы ў адпаведнасці з планам будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Беларусі і ваенна-тэхнічнага развіцця з Расіяй.
Верталёт Мі-35 — гэта расійскі транспартна-баявы верталёт кругласутачнага прымянення. Прызначаны для знішчэння бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, дэсантавання і агнявой падтрымкі падраздзяленняў сухапутных войскаў, эвакуацыі параненых, а таксама для перавозкі грузаў у кабіне або на знешнім падвесе.
Каментары