У Эстоніі спрабуюць заканадаўча забараніць грамадзянам Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у мясцовых выбарах
Міністэрства юстыцыі Эстоніі падрыхтавала законапраект аб абмежаванні права жыхароў краіны з расійскім і беларускім грамадзянствам на ўдзел у мясцовых выбарах. У найбліжэйшы час міністр юстыцыі прадставіць яго партнёрам па кааліцыі і грамадскасці, паведамляе ERR.
У праекце закона міністэрства адзначае, што Эстонія не ў стане забяспечыць свабоду грамадзян Расіі ад уплыву краіны іх грамадзянства.
З дапамогай гэтага законапраекта ў закон аб выбарах будзе ўнесена папраўка, згодна з якой іншаземец, які з'яўляецца грамадзянінам замежнай дзяржавы, прызнанай Еўрапейскім парламентам або Рыйгікогу (эстонскі парламент) краінай-агрэсарам, не можа ўдзельнічаць у галасаванні.
Мэта заканадаўчых змен — часовае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян Расіі, якія жывуць у Эстоніі, на выбарах у органы мясцовага самакіравання. Гэта ж палажэнне закране і грамадзян Беларусі.
Адзначаецца, што гэты законапраект можа супярэчыць Канстытуцыі Эстоніі, а таксама палажэнням Еўрапейскага саюза, у сувязі з чым міністр юстыцыі Эстоніі Кале Лаанэт прызнаў, што шэраг спрэчных пытанняў, магчыма, трэба будзе канчаткова развязваць Дзяржаўнаму суду. Аднак законапраект заснаваны на адным з рашэнняў Калегіі Дзяржсуда па крымінальных справах, у якім сярод іншага гаварылася, што асноўныя правы «могуць быць абмежаваныя ў парадку выключэння для абароны іншага асноўнага права або канстытуцыйных каштоўнасцяў».
Наступныя муніцыпальныя выбары пройдуць у Эстоніі ў кастрычніку 2025 года.
Каментары
О, да! :) Торжество демократии тут. Ну да хоть менты не сорвавшиеся с цепи и потерявшие берега от безнаказонности, как в Белоруссии. А ваще делить людей на сорта - это балтская тема, чё)