Грамадства1313

У Мінску затрымалі кухара — за актыўнасць у тэлеграме. Распавядаем, што магло яго выдаць і як можна было б абараніцца

Выглядае, што знайшлі мужчыну праз тэлеграм-акаўнт.

Андрэй Каспяровіч. Фота: ягоная старонка «УКантакце» 

Андрэю Каспяровічу 31 год. Ён родам з Бабруйска, цяпер жыве ў Мінску. Мужчына доўгі час працуе кухарам — пра яго нават былі публікацыі ў мясцовай бабруйскай прэсе. Калі верыць ягоным сацсеткам, ён таксама паспеў папрацаваць у некалькіх рэстаранах у Мінску.

Андрэй Каспяровіч на кулінарным конкурсе ў Бабруйску. Фота: «Вячэрні Бабруйск»

Адшукаць мужчыну маглі двума спосабамі. Па-першае, ягоны тэлеграм-акаўнт быў зарэгістраваны на ягоны ўласны нумар, а таксама акаўнт можна было знайсці па гэтым нумары. Па-другое, акаўнт стары і некалі ён называўся сапраўдным імем і прозвішчам Андрэя. А адзін з варыянтаў утрымліваў імя і год нараджэння. Такая канфігурацыя дазваляе знайсці чалавека нават пасля выдалення акаўнта.

Гісторыя змяненняў акаўнта Андрэя праз бот «Eye_of_beholder»

Мужчыну закідаюць каментары ў тэлеграме, а таксама тое, што ён аднойчы нешта пісаў у бот канала «Беларусь галаўнога мозга» (перапіска не дэманструецца — магчыма, яна была выдаленая, але бот застаўся ў «чорным спісе» або пошуку). Яго вінавацяць таксама ва ўдзеле ў двух маршах. Імаверна, цяпер на яго заведзена крымінальная справа.

Як мы пісалі раней, калі вы ўжо пакінулі каментары з неабароненага акаўнта, выдаленне акаўнта можа не выратаваць. Распавядаем, што можна паспрабаваць зрабіць у такім выпадку, каб мінімізаваць рызыку.

  1. Вычысціць каментары (з дапамогай адмысловага бота), выдаліць акаўнт і перастварыць яго нанова. Пажадана — на віртуальны нумар.
  2. Пачысціць фота са смартфона, Google Photos і iCloud, каб прыбраць фота з маршаў.
  3. Паклапаціцца пра астатнія свае сацсеткі і месенджары: Viber, Whatsapp, Telegram, Instagram, Facebook, VK і «Аднакласнікі» (асобна — лайкі).
  4. Пачысціць ваш акаўнт у GoogleGoogle Play), а таксама YouTube, калі там магло захавацца нешта «крамольнае».
  5. Падумайце, дзе яшчэ маглі быць сляды вашай «пратэснай» дзейнасці і вычысціце іх.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Acab
    16.08.2023
    Ізноў "злачынства" бяз пацярпелых і шкоды
  • Янка
    16.08.2023
    Нужно убрать эти помойки фсб-шные, праблема ў тым, што дураў не зацікаўлены ў поўнай ананімізацыі карыстальнікаў. Інакш ён даўно выправіў бы найбольш вядомыя дзіркі самой сацсеткі, звязаныя з ідэнтыфікацыяй праз тэлефонавыя нумары
  • Што
    16.08.2023
    Нужно убрать эти помойки фсб-шные, дык боты ў мянтоў ёсць уласныя. Справа не ў ботах, а ў абароненасці акаўнта

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →