Грамадства1111

Вольга Бондарава патрабуе закрыць фэнтэзі-сядзібу «Літоўка» каля Навагрудка

Актывістка Вольга Бондарава, якая змагаецца з беларушчынай, паветранымі змеямі і вясёлкавымі аднарогамі, гэтым разам звярнула ўвагу на фэнтэзі-сядзібу «Літоўка» ў Навагрудскім раёне.

«Літоўка». Фота: Intex-press

Бондарава напісала зварот пракурору Гродзенскай вобласці Аляксандру Жукаву. На яе думку, уладальнікі падманваюць улады, анансуючы сваю працу як аграсядзібу, але «не аказваюць паслуг для пражывання аграэкатурыстам», фактычна працуюць як музей.

Але галоўная прэтэнзія Бондаравай — афармленне сядзібы.

На думку жанчыны, у сядзібе прысутнічаюць экспанаты «асацыяльнага і парнаграфічнага характару, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці», напрыклад:

«аголеная натура ў вычварэнскай форме з наўмыснай дэманстрацыяй геніталій»;

«псіхадэлічныя карціны і прадметы»;

«карціны ЛГБТ-тэматыкі»;

«прадметы і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца для гвалту над людзьмі»;

«барэльефы з фігурамі людзей, якія адчуваюць боль і пакуты, у ненатуральных позах» і г. д.

Да таго ж у сядзібе, перажывае Бондарава, «адсутнічае магчымасць азнаямлення з сельскагаспадарчымі аб’ектамі, нацыянальнымі традыцыямі гэтай мясцовасці».

Таксама, паводле жанчыны, экскурсавод «дае скажоную трактоўку Бібліі». Яна звяртае ўвагу, што невядома, ці ўзгоднена праграма экскурсіі з Міністэрствам спорту і турызму і ці ёсць атэстацыя ў экскурсавода. 

«Складваецца ўражанне, што ўладальнікі аграсядзібы «Літоўка» мэтанакіравана праводзяць дэструктыўную працу дзеля разбурэння дзіцячай і падлеткавай псіхікі», — напісала Бондарава.

 

Яна папрасіла правесці праверку дзейнасці ўласнікаў аграэкасядзібы, ці адпавядае яна заканадаўству, прыцягнуць вінаватых да адказнасці і закрыць яе.

 

«Літоўка» — унікальная сядзіба ў Навагрудскім раёне. Адзін з самых містычных хутароў у Беларусі, які вабіць сваёй загадкавасцю. На тэрыторыі сядзібы размясцілі фантазійныя скульптуры. Яе пабудаваў прадпрымальнік Сяргей Коваль, які ў 2019 годзе пайшоў з жыцця. Закінутую вёску пад Навагрудкам бізнэсовец ператварыў у казачнае месца.

Каментары11

  • **
    15.08.2023
    герастрат гэта бондарава
  • Юзик
    15.08.2023
    Ох, чувствую, уже очень скоро настигнет карма эту климаксичную особь. Как говорится, "запомните этот твит"
  • Ядвига
    15.08.2023
    Этой озабоченной не удовлетворенной оооочень некрасивой тётке кругом эротика и порнография мерещатся. Но более непонятно, что на эту ненормальные власти ведутся и в стойку прислуживают.

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх20

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх20

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →