Культура

У Ляхавіцкім раёне аднавілі старажытны арган і ладзяць фестывалі

Арганісты з розных мясцінаў Беларусі, а таксама з-за мяжы прыязджаюць у касцёл вёскі Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна, каб сыграць на старажытным аргане 1912 года. Інструмент аднавілі ў 2020-м і ўжо цягам трох гадоў тут праходзяць канцэрты арганнай музыкі, піша выданне «Смартпрэс».

Падчас канцэрту Ганны Лабкоўскай у Мядзведзічах 13 жніўня. Тут і далей — фота Марыны Валасар

Сёлета ў праграме фестывалю Ars Magna Organi ў Мядзведзічах было запланавана 7 канцэртаў. Пяты з іх прайшоў зусім нядаўна — 13 жніўня. Творы знакамітых кампазітараў выканала арганістка з Мінска Ганна Лабкоўская. Прагучалі мелодыі Ёгана Себасцьяна Баха, Нікалауса Брунса, Марсэля Дзюпрэ, Аліўе Месіяна і Сезара Франка.

Дарэчы, канцэрты ў межах фестывалю Ars Magna Organi праходзяць цяпер не толькі ў Мядзведзічах, але таксама ў Пінску і Віцебску, дзе арганізуюцца на мясцовым узроўні.

Арганістка Ганна Лабкоўская

Арганізатарам фестывалю ў Мядзведзічах выступіў Ляхавіцкі райвыканкам. Наступныя выступленні адбудуцца 27 жніўня і 10 верасня. Уваход на ўсе канцэрты — бясплатны.

Арган у Мядзведзічах знаходзіцца ў мясцовым касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла. Ён быў збудаваны ў 1912 годзе віленскім майстрам Пятром Вайцяховічам. Гэта найбуйнейшы інструмент, выкананы ў цалкам рамантычным стылі, што захаваўся ў першапачатковым выглядзе.

Старажытны арган у Мядзведзічах (1912 год)

Мядзведзіцкі арган лічыцца таксама адным з найбуйнейшых арганаў Беларусі, якія былі збудаваныя да Першай сусветнай вайны. Ён займае другое месца па сваёй велічыні сярод гістарычных арганаў Брэсцкай вобласці, а таксама трэцяе — па колькасці рэгістраў сярод усіх адрамантаваных гістарычных арганаў Беларусі, саступаючы толькі арганам у Пінску і Мсцібаве.

З ініцыятывай аднавіць арган некалькі гадоў таму выступіў Ляхавіцкі райвыканкам. Потым адбылася сустрэча прадстаўнікоў мясцовых уладаў з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам, на якой і вырашылі рэалізаваць гэтую справу.

Аднаўленне аргана ў Мядзведзічах, 2020 год. Фотаздымкі з фэйсбук-старонкі Аляксандра Бурдзялёва

Цягам 10 месяцаў, з восені 2019-га да лета 2020-га, адбываўся рамонт аргана, у якім удзельнічала 13 чалавек — валанцёры-энтузіясты розных прафесій з Мядзведзічаў і з іншых мясцін Беларусі. Да іх далучыўся, у тым ліку, колішні пробашч парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла, кс. Вінцэнт Сяўрук. Працэсам аднаўлення кіраваў Аляксандр Бурдзялёў, стваральнік энцыклапедыі «Арганы Беларусі».

Каментары

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы, але ты — баязлівец

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы, але ты — баязлівец

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсць іншае грамадзянства, і пашырыў сілавікам сацпакет11

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю5

У Віцебску правялі падводныя раскопкі і тое-сёе знайшлі

«Замяталін напіўся на «Беларусьфільме» і пачаў страляць з пісталета». Латушка расказаў, як змог звольніць ідэолага15

У Расіі разбіўся самалёт-амфібія, які быў выпушчаны ў адзіным экзэмпляры

На матацыкле, які «Дынама-Брэст» некалі падарыў Дыега Марадоне, ужо два гады ездзіць беларускі калекцыянер1

На Паўднёва-Усходнюю Азію абрынуўся моцны тайфун, ад якога церпяць і беларусы

Кітаянка, якая падарожнічае з баранам па Польшчы, раней выгульвала ў Маскве цяля, а ў Лондане — свінню2

У Ваўкавыску доктар і санітар морга арганізавалі ценявы бізнэс рытуальных паслуг — але ў калонію не трапілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы, але ты — баязлівец

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы, але ты — баязлівец

Галоўнае
Усе навіны →