«Разгарнуў, хуценька надзьмуў, паслужыў, закрыўся і паехаў». У Расіі прэзентавалі перасоўную Z-царкву
У Расіі на форуме «Армія-2023» паказалі грамадскасці перасоўны ваенна-палявы храм. Іерэй Барыс Грышын расказаў агенцтву «РІА Навіны», што машына прызначана для вайсковага духавенства і святароў, якія «акармляюць асабовы склад у зоне правядзення СВА», піша РБК.

Пакуль гэта эксперыментальны ўзор, і ў зоне баявых дзеянняў ён яшчэ, кажуць, не быў.

Па словах Грышына, перасоўны храм можна выкарыстоўваць пры вучэннях і палявых выхадах.

«Разгарнуў, хуценька надзьмуў, паслужыў, закрыўся і паехаў. Калі ўлічваць, што два чалавекі (збіраюць) і ўсе іконы развешваюць, то да 10 хвілін можна яго разгарнуць, напампаваць. Складаць крыху даўжэй, хвілін з 15», — акрэсліў перавагі вынаходкі святар.
Чытайце таксама:
Лукашэнка разам з Пуціным наведаў Валаам і прыпаў да мошчаў
Украінскі суд узяў пад варту мітрапаліта УПЦ Маскоўскага патрыярхата
Каментары