Іркуцкі абласны музычны тэатр імя Загурскага ўзначаліла галоўная рэжысёрка з Беларусі Анастасія Грыненка. Дырэктарка тэатра Таццяна Мезенцава на працоўным сходзе, прысвечаным правядзенню 83-га тэатральнага сезона, пазнаёміла калектыў з рэжысёркай, пішуць «Сібірскія навіны».
Анастасія Грыненка — дасведчаная рэжысёрка-пастаноўшчыца, аўтарка лібрэта і перакладаў. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці ў 2001 годзе. 17 гадоў служыла ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і адзіным у Беларусі прыватным музычным тэатры «Тэрыторыя мюзікла».
Таксама ў Іркуцкім музычным тэатры з'явіцца новая структура — рэжысёрскае ўпраўленне, загадчыкам якога стане Дзмітрый Якубовіч з Беларусі.
Каментары
Ужас, она добровольно поехала в страну-оккупантку. Ат стыда можно сгореть.