Завод «Прамень» выпусціў гадзіннік з выявамі мінскіх панэлек і Траецкага прадмесця
Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў гадзіннікі-аднастрэлачнікі з выявамі мінскіх панэлек, пабудоў 1950-х гадоў і Траецкага прадмесця на цыферблатах, піша CityDog.io.
«Must Art. Аблічча Мінска» — лімітаваная калекцыя, прысвечаная сталічнай архітэктуры. У яе ўваходзіць тры мадэлі гадзіннікаў.
«Панэлька»
«Траецкае»
«Сталінка»
Кожнай мадэлі выпушчана па 100 штук. «Сэрца» гадзіннікаў — легендарны механізм завода «1801».
Дызайнерка цыферблатаў — Ліза Хіхлушка, якая стала пераможцай конкурсу маладых мастакоў MUST ART — 2023. Гэты конкурс штогод праводзіць Мінскі гадзіннікавы завод.
Пераможца конкурсу быў абвешчаны ў красавіку, і вось цяпер Мінскі гадзіннікавы завод адкрыў перадзамову на гадзіннік з дызайнам мастачкі.
Аформіць перадзамову на гадзіннік можна на сайце, старт продажу — 21 жніўня 2023-га. Цана — 157 еўра. Зрэшты, можна і выйграць гадзіннік бясплатна. Для гэтага трэба паўдзельнічаць у конкурсе, які ладзіць завод «Прамень».
Каментары