У Венгрыі арлы-магільшчыкі ўсынавілі і выгадавалі птушаня іншага віду
У траўні 2023 года ў венгерскім нацпарку Кёраш-Мараш (Körös-Maros) у гняздзе арлоў-магільшчыкаў арнітолагі заўважылі сярод трох арлянят птушаня канюха-мышалова. У чэрвені яно ўжо лятала вакол гнязда. Падлеткі арла-магільшчыка пакінулі бацькоўскае гняздо ў ліпені, як ім і належыць, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Як птушаня канюха апынулася ў арліным гняздзе? Бацькі прынеслі яго туды як здабычу. Але малы канюх выжыў і пачаў прасіць есці, а магільшчыкі заблыталіся і ўзяліся падкормліваць яго разам са сваімі птушанятамі.
Падобныя выпадкі здараліся і раней, як у гнёздах магільшчыкаў, так і арланаў-белахвостаў.
Каментары