Свет88

Прэм'ерка Літвы: Ёсць нямала падстаў для ўніфікацыі абмежаванняў для беларусаў і расіян

Паводле яе, вельмі важна звярнуць увагу на тое, што для беларусаў, якія бягуць ад пераследу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, гуманітарны калідор застанецца ў любым выпадку.

Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце лічыць, што ёсць нямала падставаў для ўніфікацыі абмежаванняў у дачыненні да расіянаў і беларусаў. Паводле яе, вельмі важна звярнуць увагу на тое, што для беларусаў, якія бягуць ад пераследу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, гуманітарны калідор застанецца ў любым выпадку, піша Delfi.

«Я думаю, што цяпер ёсць нямала падстаў, а гуманітарныя выключэнні, у аснове якіх ляжыць аб'ектыўная неабходнасць і пагроза людзям, праціўнікам рэжыму, (…) гэтыя выключэнні ёсць і застаюцца», — сказала яна.

«І тады гэтая ацэнка застанецца ў выпадку з кожным асобным чалавекам. Гэта не будуць цалкам зачыненыя дзверы. Але для шырокіх выключэнняў, я маю на ўвазе, што робіць цяпер рэжым Лукашэнкі, для іх падстаў стала нашмат менш, — заўважыла Шыманіце.

Прэм'ерка падкрэсліла, што з таго часу, як прымаўся закон вясной, калі абмяркоўваліся абмежаванні для расіянаў і беларусаў, сітуацыя значна змянілася. Паводле яе слоў, на яе змене адбілася і размяшчэнне наймітаў «Вагнера» ў Беларусі.

«Сітуацыя за гэты час змянілася, асабліва пасля бунту «вагнераўцаў» і пасля таго, як Лукашэнка вырашыў даць прытулак тэрарыстычнай арганізацыі на сваёй тэрыторыі. Вядома, гэта мяняе і агульную карціну сітуацыі, і разуменне рызык», — акцэнтавала Шыманіце.

Яна лічыць, што пэўныя прапановы будуць сфармаваны яшчэ да пачатку восеньскай парламенцкай сесіі.

«Я думаю, што да пачатку восеньскай сесіі з'явяцца нейкія прапановы аб змене закона. Я не магу сказаць, ці трэба зраўнаваць усё на 100%, ці магчымыя нейкія прамежкавыя рашэнні, але, я думаю, гэтая дыскусія ў парламенце адновіцца», — заўважыла Шыманіце.

Раней пра неабходнасць зраўнаваць беларусаў і расіянаў неаднаразова гаварыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. 

Каментары8

  • Мойша
    10.08.2023
    Уся гэта гістэрыка з боку літоўцаў не звязана з вайной бо ўсім зразумела хто насамрэч вядзе вайну, гэта жаланне выціснуць беларусаў з Вільні якая і так не літувіская.
  • Арні
    10.08.2023
    А чвму света маўчыць?
  • Вадзім
    10.08.2023
    Арні, бо ты не затыкаешся. Перабіваць ня хоча

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Усе навіны →
Усе навіны

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?10

Звышінтэнсіўныя трэніроўкі могуць фатальна нашкодзіць здароўю

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае5

Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем14

У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху3

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Галоўнае
Усе навіны →