Свет

Польшча ўзмоцніць мяжу з Беларуссю 10 тысячамі вайскоўцамі

Мінабароны Польшчы накіруе на ўзмацненне межаў 10 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё заявіў кіраўнік ведамства Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, 4 тысячы вайскоўцаў будуць непасрэдна падтрымліваць памежную ахову, яшчэ 6 тысяч будуць знаходзіцца ў рэзерве, піша Reform.by.

Марыюш Блашчак. Скрыншот відэа

«Мусім быць гатовыя да розных сцэнароў. Не выключаем ніводнага з іх. Для гэтага наважыліся перакінуць войскі бліжэй да беларускай мяжы, каб узмацніць мяжу, адпудзіць агрэсара, каб агрэсар не адважыўся атакаваць Польшчу», — сказаў ён.

«Гэтая прысутнасць будзе ў колькасці больш-менш такой жа, як была, калі даходзіла да атакі [мігрантаў] у 2021 годзе. Гэта будзе каля 10 тысяч салдат. 4 тысячы жаўнераў — гэта будуць жаўнеры, якія будуць непасрэдна ўдзельнічаць у аперацыі, што тычыцца падтрымкі памежнай аховы на мяжы. І 6 тысяч будзе ў тыле. Гэта будуць салдаты, якія будуць удасканальваць свае навыкі ў гарнізонах, адкрытых на ўсходзе нашай краіны», — дадаў міністр.

На гэтым тыдні памежная ахова Польшчы запрасіла ў Мінабароны дадатковую тысячу вайскоўцаў для ўзмацнення мяжы. У адказ Міністэрства вырашыла накіраваць 2 тысячы.

Раней паведамлялася, што польскі кантынгент на мяжы з Беларуссю складае каля 7,5 тысяч служачых, у тым ліку каля 5 тысяч памежнікаў, 2 тысячы вайскоўцаў і паўтысячы паліцэйскага спецназа.

Каментары

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць17

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

Кітай пачаў маштабныя вучэнні, акружыўшы Тайвань7

Сабаленка наблізілася да першай ракеткі на адлегласць выцягнутай рукі

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў1

Выбары ў Літве: сацыял-дэмакраты — першыя, кансерватары — другія, але адрыў мінімальны5

SpaceX упершыню паспяхова вярнула на Зямлю шматразовы паскаральнік самай цяжкай ракеты «Старшып»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →