Эканоміка44

У сялянскай хаце або ў замку. Дзе ў Беларусі можна пажыць у гістарычным будынку і колькі гэта каштуе?

Дзе пераначаваць тым, хто жадае здзейсніць экскурс у гісторыю? Знайшлі шэсць варыянтаў — ад сялянскай хаты да замка, дзе можна пажыць падчас вандровак па краіне.

Заброддзе

Заброддзе — гэта маленькая ўтульная вёсачка ў Вілейскім раёне каля ракі Нарачанкі. Са сталіцы да яе ехаць 95 кіламетраў.

Дом Соні. Фота: zabrodje.com

Тут 40 гадоў Барыс Цітовіч з сям'ёй «збіраюць гісторыю». Ужо маюць калекцыю з чатырох эпох. Гэта экспазіцыя Першай сусветнай вайны, калекцыя рэтрааўтамабіляў, экспазіцыя СССР і калекцыя рэчаў беларускага побыту.

Для аматараў «пажыць у мінулым» найбольшую цікавасць уяўляюць тры вясковыя хаткі з унікальным інтэр'ерам у рустыкальным стылі (ім больш за 100 гадоў) і захаваная 200-гадовая лазня. Цікава, што ўсе дамы названыя ў гонар людзей, якія іх і пабудавалі ў пачатку мінулага стагоддзя, — Пашы, Соні і Рыгора.

Дом Соні. Фота: zabrodje.com

Пажыць у іх каштуе ад 200 да 300 рублёў.

Сула

Сульскімі землямі ў розныя часы валодалі Стэфан Баторый, Вішнявецкія, Радзівілы… Менавіта ў Радзівілаў вёску Сулу за вельмі вялікія грошы выкупілі Ленскія. 

У пачатку XIX стагоддзя на загад Паўла Ленскага ў Суле пабудавалі сядзібу ў стылі класіцызм. Акрамя сядзібы, тут былі маляўнічы парк з вялікім штучным возерам, аранжарэя з агародам, лядоўня, бровар, гаспадарчы двор, млын.

У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула» захавалася некалькі гістарычных будынкаў, якія ператварылі ў міні-гатэлі. Ёсць, напрыклад, лядоўня-флігель — раней там захоўвалі прадукты, а праз некалькі стагоддзяў перарабілі лядоўню ў мілы дамок, які падабаецца закаханым. Дызайн інтэр’ера флігеля спалучае ў сабе брутальнасць сярэднявечнага замка і рамантычнае ўбранне шляхецкага маёнтка. Яшчэ адзін цікавы момант — водаправод флігеля наўпрост падлучаны да гаючай крыніцы.

Лядоўня-флігель. Фота: parksula.by

Зацікавіць аматараў незвычайнага і так званы «Дом аканома». Некалі там жыў кіраўнік сядзібы, а цяпер у аўтэнтычным будынку абсталявалі восем нумароў для прыёму гасцей.

Дом аканома. Фота: parksula.by

Сядзібны дом носіць назву Boutique Hotel. На сайце «Сулы» пішуць, што «ўнікальнае аздабленне і ўбранне кожнага нумара разгортвае старонкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага».

Нумар у Boutique Hotel. Фота: parksula.by

Забраніраваць нумар можна ў рэканструяванай сядзібе-музеі Ленскіх ХVІІІ стагоддзя. Але трэба памятаць, што сапраўдны будынак быў падарваны ў 1939 годзе «як сімвал прыгнёту працоўных». Яго зноўку адбудоўвалі па арыгінальных чарцяжах.

У міні-гатэляў розная колькасць зорак: у «Дома аканома» і сядзібы Ленскіх па тры зоркі, у лядоўні-флігеля і Boutique Hotel — па пяць.

Нумар у Boutique Hotel. Фота: parksula.by

Каштуюць нумары таксама па-рознаму: ад 190 рублёў за стандартны нумар да 600 рублёў за двухпакаёвы двухмесны суперлюкс VIP.

Залессе

У аграгарадку Залессе (гэта Смаргонскі раён) захавалася сядзіба Агінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя. Пабудавалі яе на загад знакамітага палітыка і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтарам праекта сядзібы стаў Міхал Шульц, кіраваў будаўніцтвам Жазэф Пусье.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што менавіта ў Залессі Агінскі напісаў свой знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай». Дакладна вядома, што ў гэтай сядзібе ён праводзіў музычна-літаратурныя вечарыны, дзе выконваліся яго творы.

Цяпер тут працуе Музей-сядзіба Агінскага. Час ад часу ў Залессі арганізуюць балі. Напрыклад, традыцыйным для жніўня стаў «Вяргіневы баль». Назва абраная невыпадкова. Рэч у тым, што Міхал Клеафас Агінскі вельмі любіў кветкі. У Залессі пры ім было шмат прыгожых экзатычных раслін. А вяргіні на той час былі папулярнымі ў садах заможных людзей. Гавораць, у Залессі налічвалася каля 60 відаў гэтай кветкі.

Пра тое, што тут можна крыху пажыць, здагадацца не надта проста. На сайце музея-сядзібы вы не знойдзеце раздзела кшталту «Гатэль» ці «Забраніраваць нумар». Трэба шукаць сярод спіса паслуг «Гасцявыя пакоі».

Фота: oginskizalesse.by

Толькі адразу папярэдзім: калі казаць пра экскурс у гісторыю, то ў нумары вы дакладна не адчуеце сабе ў XIX стагоддзі. А вось у нулявых — лёгка.

Фота: oginskizalesse.by

Але ж і каштуюць гасцявыя пакоі смешна казаць колькі — 30 рублёў з чалавека.

Косава

Палац Пуслоўскіх часта называюць Косаўскім замкам. Яго будаўніцтва ішло з 1830 па 1838 год. Аўтарам праекта стаў варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд, а ў другой палове стагоддзя рэканструкцыяй палаца займаўся Уладзіслаў Марконі. 

Пра тое, якім у той час быў палац, ходзіць нямала легендаў. Распавядаюць пра дванаццаць веж, кожная з якіх сімвалізавала свой месяц, і пра 132 пакоі, кожны з якіх быў спраектаваны так, каб на працягу года атрымліваў сонечнае святло ўсяго толькі два з паловай дні. Кажуць, што ў Параднай зале на другім паверсе была шкляная падлога-акварыум: пад нагамі ў танцораў плавалі рыбкі. А яшчэ нібы начамі па палацы гуляў сапраўдны леў.

На жаль, у 1944 годзе палац гарэў. На працягу больш за шэсцьдзясят гадоў будынак знаходзіўся ў занядбаным стане, працягваючы разбурацца пад уздзеяннем прыроды. Рэстаўрацыйныя работы ў палацы Пуслоўскіх пачаліся толькі ў 2008 годзе.

Сямейны нумар. Фота: zamok-kossovo.by

Цяпер у Косаўскім замку працуе гатэль «Пуслоўскі», дзе ёсць усяго шэсць нумароў. Трэба адзначыць, што гатэль паспрабавалі зрабіць інклюзіўным, бо сярод нумароў асобна пазначаныя тыя, якія прыстасаваныя да патрэб фізічна слабых людзей.

Нумар «Люкс». Фота: zamok-kossovo.by

За нумар у палацы прыйдзецца аддаць ад 225 да 360 рублёў.

Мір

Замак у Міры яшчэ ў XVI стагоддзі пачаў будаваць магнат Юрый Ільініч. Галоўных прычын для маштабнай будоўлі было дзве. Па-першае, на землі ВКЛ пачасціліся набегі крымскіх татараў. Варожыя адносіны былі і паміж феадальнымі групоўкамі ўнутры дзяржавы. Па-другое, Ільініч імкнуўся атрымаць графскі тытул Свяшчэннай Рымскай імперыі, а адной з неабходных умоў для гэтага была наяўнасць ва ўласнасці каменнага замка.

Нумар «Камфорт». Фота: mirzamak.by

Але ж скончыць будоўлю ў яго не атрымалася. Потым яшчэ не адно стагоддзе ўладары замка нешта дабудоўвалі і перараблялі па сваім жаданні. Пэўны перыяд замкам валодалі легендарныя Радзівілы.

Нумар «Люкс». Фота: mirzamak.by

З 2011 года ў замку працуе гатэль.

Самы танны нумар каштуе 150 рублёў за ноч. Трохпакаёвы люкс з джакузі — 300 рублёў.

Нумар «Двухузроўневы люкс». Фота: mirzamak.by

Нясвіж

Палацавы комплекс у Нясвіжы — другая пасля Мірскага замка візітоўка Беларусі. 

Пачатак будаўніцтва адносіцца да 1583 года. Ініцыятыва ўзвядзення каменнага замка належыць першаму нясвіжскаму ардынату Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротку. 

Перабудоўвалі палацава-замкавы ансамбль ажно да XIX стагоддзя, таму ў ім спалучаюцца прыёмы сярэднявечнага дойлідства са стылямі позняга рэнесансу, барока, класіцызму і самабытнае мастацтва мясцовых майстроў.

Стандартны двухмесны нумар. Фота: palacehotel.by

Адным з самых яркіх уладальнікаў быў Караль Станіслаў Радзівіл, якога называлі Пане Каханку. Чаго толькі вартая гісторыя пра тое, як ён летам загадаў пасыпаць дарогу да замка соллю, каб яго госці маглі пакатацца на санях быццам па снезе.

Нумар павышанай камфортнасці. Фота: palacehotel.by

Зараз кожны ахвотны можа адчуць сябе крышачку магнатам і пажыць у палацавым комплексе. Дастаткова забраніраваць нумар у гатэлі «Палац».

Нумар «Люкс». Фота: palacehotel.by

Стандартны аднамесны нумар каштуе 75 рублёў. Самы раскошны з люксаў (плошча 120 квадратаў, панарамны від на азёры і славутасці) — 650 рублёў.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    13.08.2023
    40-200 баксов за ночь за новострой в деревне!Народ, кому нужна настоящая старина - любая итальянская деревня, на букинге полно гостиниц с номерами в домах 16 века по 30-50 евро за ночь. Оптом сдадут дешевле. А еще говорят, что не нужно государственное регулирование. Дали бы под опу этим бизнясменам, поставили ограничение в 15-40 долларов за ночь, вся бы страна поперла отдыхать, забыв про свои совковые летища из г и палок. А на волне спроса, потекли бы инвестиции, и начали отстраивать другие усадьбы. Дополнительную прибыль можно было бы получить за счет дополнительных услуг, типа кухни, развлечений и т.д. А так да, колхоз был, колхозом и остался. Цивилизованный отдых для памяркоуных - это один раз в жизни на свадьбу фоточки с красивыми домиками поделать. Колхоз!
  • дочка Максима Дизайнера
    13.08.2023
    то ли дело Дизайнер - отдыхает, плавает, загорает, комменты не строчит
  • Анфиса
    13.08.2023
    Максим Дизайнер,
    согласна, цена за номер в новоселье очень сильно завышена.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →