Грамадства1313

«Разведчык, бізнэсовец, афганец». Гэты чалавек будзе прадстаўляць дэмакратычную Беларусь ва Украіне

Генадзь Манько прызначаны кіраўніком місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве. На канфэрэнцыі «Новая Беларусь 2023» ён даў першае інтэрв'ю «Свабодзе» на новай пасадзе.

Генадзь Манько. Фота: «Радыё Свабода»

— Раскажыце пра сябе, хто вы, адкуль?

— Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь, нарадзіўся ў Баранавічах. З 2020 года ўдзельнічаў ва ўсёй гэтай гісторыі. Калі трыа рухалася па Беларусі, быў у складзе каманды. Праехаў усе гарады з імі. На пачатку 2021 года выехаў за мяжу. Апошнім часам працаваў у Офісе Ціханоўскай. Увесь мінулы год і частку гэтага знаходзіўся ва Украіне, займаўся сувяззю з добраахвотнікамі, быў каардынатарам добраахвотніцкага руху ад Офіса Святланы Ціханоўскай.

— А ў 2020 годзе як вы трапілі ў каманду таго трыа?

— Там была ініцыятыўная група, я заявіўся ў групу Валерыя Цапкалы, займаўся зборам подпісаў. Пасля там змянілася сітуацыя, Валерый Вільямавіч выехаў, Вераніка далучылася да жаночага трыа, і я перайшоў у сумесную каманду.

— У вас цікавае мінулае, вы былі афганцам, разведчыкам.

— Так, тэрміновую службу я служыў у вайсковай выведцы, мая вайсковая спецыяльнасць — разведчык. Служыў у Афганістане.

— Дык гэта толькі тэрміновая служба, далей вы не працягвалі?

— Не, толькі тэрміновая.

— Раскажыце пра вашу працу ў Офісе ў апошні час.

— Гэта была каардынацыя. Трэба было ўсталяваць сувязі з усімі добраахвотніцкімі структурамі, якія з'явіліся пасля 24 лютага 2022 года, знайсці пункты судакранання, зразумець, чым мы можам быць узаемна карысныя, якую трэба аказваць дапамогу. Мы адразу ўключыліся ў гэтую працу, завозілі аўтамабілі і іншыя рэчы, патрэбныя ваярам. Усталяваліся кантакты з камандзірамі, асобнымі ваярамі. Была задача зразумець іх жаданні, пачуцці і дапамагчы ім рэалізавацца ў сілу нашых магчымасцяў.

Генадзь Манько і Святлана Ціханоўская. Фота: «Радыё Свабода»

— З палком Каліноўскага вы таксама супрацоўнічаеце?

— Так, у нас добрыя стасункі з мінулага года, з самага пачатку. Першы раз мы выехалі туды ў сакавіку летась. Сустракаўся таксама з іншымі падраздзяленнямі, якія там ёсць, з асобнымі байцамі для разумення агульнай сітуацыі. Стараемся прыцягнуць да гэтага агульную ўвагу. Аказаць дапамогу і ў гэтым кірунку працаваць.

Сёння сітуацыя змянілася і супрацоўніцтва пашырылася. Летась кіраўніцтва Украіны да беларускіх дэмакратычных сіл ставілася калі не з ігнорам, то прахалодна, бо яны не зусім разумелі свае дачыненні з рэжымам і не хацелі сабе нашкодзіць, бо ў нас жа 1064 кіламетры сумеснай мяжы. Так што летась сітуацыя была напружаная. Але сёлета ўсё змянілася. Яны пачулі дакладныя пасылы, цяпер працавалі такімі сінтэнт-групамі, страт-камандамі. Ёсць не менш за тры групы, якія працуюць непасрэдна па Беларусі. Таму мы спрабуем пашыраць супрацоўніцтва не толькі на вайсковы кірунак, на нашых добраахвотнікаў, але і на грамадзянскую супольнасць і наладжваць кантакты з Украінай і дэмакратычнай Беларуссю. Пакуль.

— Дык перад вамі стаіць амбітная задача аб’яднаць усіх добраахвотнікаў, калі не ў адну структуру, то, прынамсі, так, каб яны разам дзейнічалі на карысць Беларусі?

— Так. Наша задача — знайсці пункты судакранання. Мы павінны складаць як палітычны, так і вайсковы кірунак, каб у будучыні выпрацаваць агульную стратэгію. А таксама зразумець, якія ў нас ёсць агульныя пункты судакранання з кіраўніцтвам Украіны, каб у будучыні дзейнічаць разам.

— І вельмі коратка. Чым вы займаліся да 2020 года?

— Я займаўся бізнэсам. У мяне ёсць фірма. Я быў дырэктарам. Займаўся і перавозкай аўтамабіляў, і нерухомай маёмасцю, здаваў яе ў арэнду.

— Вас у 2020 годзе затрымлівалі?

— Так, двойчы. Плюс затрымлівалі мае машыны. У мяне была «група таварышаў», якія займаліся бяспекай трыа.

Каментары13

  • Продолжение балета
    07.08.2023
    Предельно не конкретно, предельно расплывчато. Я так понимаю, что у человека нет чётких задач, а имеется только должность в сомнительной структуре. Замечу попутно, что разведчик-срочник в разведроте это просто рядовой боец, а не офицер в штабе, аналитик - профессионал.
  • даведка
    07.08.2023
    Служил ещё в бригаде ГРУ в Марьиной Горке? А кто тогда был командиром? Полковник Бородач?
  • Крытыки
    07.08.2023
    Продолжение балета, ну так иди сам покажи как надо или ты только на диване под пиво можешь строчить всякую куйню? Всем критикам - сперва надо самим чтото сделать а потом уже свои д@льные советы раздавать. Страна советов.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →