Грамадства2626

Ціханоўская зняла Азарава і зрабіла некалькі прызначэнняў

Падсумоўваючы вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь 2023», кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская абвясціла пра прыняцце ёй шэрагу кадравых рашэнняў.

Аляксандр Азараў падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023». Фота Руслана Серадзюка

Самае гучнае з гэтых рашэнняў, хоць і чаканае — адстаўка Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку.

«Я прыняла рашэнне вызваліць Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка Кабінета. Разам з тым я б хацела, каб Аляксандр Азараў працягнуў працу пры Кабінеце па плане «Перамога» — і каардынаваў супрацоўніцтва з беларускім падполлем.

Такім чынам, пазіцыя прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку становіцца вакантнай — і мы будзем шукаць адпаведную кандыдатуру», — заявіла Ціханоўская.

Акрамя таго, яна паведаміла пра два прызначэнні ў сваёй камандзе. 

Маргарыта Ворыхава становіцца дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве.

Ворыхава — кіраўніца арганізацыі «Рада», раней яна прадстаўляла Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе ў Еўрасаюзе.

Заўважнае апошнім часам пашырэнне супрацоўніцтва з Украінай знайшло адбітак у прызначэнні кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве.

Ім стаў Генадзь Манько, які цягам апошняга года адказваў за наладжванне супрацы АПКБ з Палком Каліноўскага і завязаў ва Украіне добрыя кантакты.

У найбліжэйшы час таксама паабяцана прызначэнне кіраўніка апарата Кабінета і прадстаўленне ім агульнай стратэгіі.

Акрамя таго, Ціханоўская паведаміла пра намер правесці зімой выбары ў Каардынацыйную Раду, «каб яна стала сапраўдным прадстаўнічым органам беларусаў, які мае аўтарытэт і прадстаўляе інтарэсы беларусаў». 

Чытайце таксама:

З Расіяй Беларусь будзе толькі калоніяй, а перамога Украіны дасць шанец. Што гаварылі пра еўрапейскую будучыню на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

«Наша задача вырваць Беларусь з расійскай арбіты. І правесці дэкаланізацыю Беларусі» — Ціханоўская

Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт

Каментары26

  • Халявашнікі
    06.08.2023
    Можа хопіць прыкрывацца беларусамі? Дзе выбары? Вы абяцалі іх правесьці на працягу паўгада як за Вас прагаласуюць? Вы зьлілі пратэст!!! Можа пара адказваць перад выбаршчыкамі? Тры гады такі ж лахатрон як і вертухайшчыкі. Калі ня правядзеце выбары ў Раду БНР - правядзем мітынгі ў Стразбургу, Брусэлю, ў Варшаве, Берліне, Вільне і сыходзіць ня будзем покуль Вас не прыпрыцягнуць да адказнасьці як шарлатанаў.
  • Беларус
    06.08.2023
    А я давяраю Азараву
  • Акинфей
    06.08.2023
    Всё так, типа, по взрослому…

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →