У Віцебску трамвай сышоў з рэек пры ўездзе на разваротнае кола. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў мясцовым ДАІ.
Аварыя адбылася раніцай 6 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, трамвай пры ўездзе на разваротнае кальцо сышоў з рэек задняй спаркай вагона.
У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца і кандуктарка, якая знаходзілася ў салоне. Яны былі перададзеныя медыкам для агляду.
Каментары