Грамадства4141

Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» выступіў з відэапрэзентацыяй, падчас якой расказаў, што з сябе ўяўляе дакумент, распрацаваны Кабінетам для беларусаў-эмігрантаў.

Макет дакумента са спецыяльнымі ахоўнымі ўласцівасцямі, адпаведнымі стандартам Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), паводле Кавалеўскага, ужо распрацаваны. На наступным этапе АПК павінен будзе знайсці дзяржаву-партнёра, якая забяспечыць тэхнічную падтрымку.

Альтэрнатыўны пашпарт, паводле задумы, мае пацвярджаць беларускае грамадзянства, з ім таксама можна будзе падарожнічаць. Аднак дазвол на ўезд або пражыванне ў той ці іншай краіне ўсё адно трэба будзе атрымліваць. Але з альтэрнатыўным пашпартам можна будзе адкрываць рахунак у банку, набываць і рэгістраваць тэлефонную сім-карту.

Плануецца, што на пачатковым этапе альтэрнатыўны пашпарт будзе дзейнічаць у межах Шэнгенскай зоны ў ЕС, а далей тэрыторыя ягонага выкарыстання будзе пашырацца праз перамовы.

У перспектыве альтэрнатыўны пашпарт змогуць атрымаць усе грамадзяне Беларусі, якія пажадаюць гэта зрабіць. Аднак спачатку яго будуць выдаваць пераважна тым, хто мае бягучую патрэбу ў замене або аднаўленні дакументаў.

На цяперашні момант стаіць пытанне пра закупку матэрыялаў і ствараецца юрыдычная асоба для поўнага суправаджэння дакумента.

Усе надпісы на дакуменце будуць выкананыя па-беларуску (кірыліцай і лацінкай) і па-англійску. На старонках яго будуць выявы архітэктурных помнікаў.

Кавалеўскі падкрэслівае, што пры стварэнні ўзору пашпарта працавала адмысловая геральдычная камісія, і ўсё ў ім узгоднена з адмыслоўцамі.

Каментары41

  • mikola
    06.08.2023
    Dobra prydumali. Nekali  pasja *Kastrycznickaga peravarotu* vydavali  Paspart *Nadsana*....-tym hto usiok z Raseiskai Imperyi.
  • Кастусь
    06.08.2023
    Галоўнае, каб гэты новы пашпарт змог цалкам замянiць бэсэсэраўски за мяжой у любым выпадку (у Польшчы, напрыклад, на польскi праяздны дакумент, якi можна атрымаць беларусу замест ўласнага бэсэсэраўскага ў якога выцек тэрмiн дзеяння, нельга ўзяць iпатэку).
  • Бобр
    06.08.2023
    Отлично. А в Беларуси можно его будет приобрести?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы24

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня

Масажыст стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў5

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку37

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы24

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →