Грамадства1111

На адкрыцці «Канферэнцыі новай Беларусі» Ціханоўская анансавала кадравыя змены і часова сышла

6 жніўня ў Варшаве распачала працу канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», якую разам праводзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада.

Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023» пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра загінулых за свабоду Беларусі. 

Удзельнікаў канферэнцыі прывітала Святлана Ціханоўская.

Яна прыгадала сваё хваляванне перад Марафонам салідарнасці — ці ўдасца дасягнуць пастаўленых мэтаў. Бо беларусы звыкліся з найгоршым. Звыкліся, што нас ставяць у адзін шэраг з агрэсарам — Расіяй, што не зможам магічным чынам завяршыць вайну, гаварыла Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская на канферэнцыі «Новая Беларусь». Фота Офіса Ціханоўскай

«Я заклікаю, каб мы пазбавіліся гэтай дрэннай звычкі. Давайце верыць! Нас труціць звычка рыхтавацца да найгоршага», — сказала Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што цяпер існуе шмат нацыянальных ініцыятываў. Што беларускія вайсковыя падраздзяленні, якія ваююць ва Украіне, паказваюць усяму свету, што Беларусь не разам з Расіяй.

Паводле Святланы Ціханоўскай, учора былі распрацаваныя некалькі дэкларацый, якія прапануецца падтрымаць дэмакратычным сілам. Мінулая канферэнцыя, сказала Ціханоўская, не вырашыла шмат якіх пытанняў і з’явілася шмат новых. Бо шлях да новай Беларусі складаны. «Але мы асілім гэты шлях», — сказала яна. 

Канферэнцыя мае даць адказ, што яшчэ могуць зрабіць дэмсілы, каб узмацніць адно аднаго і каб адрадзіць новую Беларусь.

Ціханоўская заявіла, што сёння ўвечары агучыць некаторыя кадравыя змены, з улікам абмеркаванняў, якія прайшлі ў Каардынацыйнай радзе.

Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай Радай, праходзіць у Варшаве 6 жніўня. 

Запланаваны выступы і абмеркаванні ў трох панэлях: «Што зрабілі і што збіраюцца зрабіць дэмакратычныя сілы для пераходу да дэмакратыі?», «Ад саюза з агрэсарам да новых магчымасцяў: еўрапейскі выбар для Беларусі» і «Новая Беларусь: якую краіну мы хочам пабудаваць?».

Канферэнцыя «Новая Беларусь». Скрыншот з відэа

Апрача ўдзелу афлайн, арганізатары прапанавалі ўсім ахвотным праз адмысловае анкетаванне падзяліцца думкамі наконт працы дэмакратычнай супольнасці і Святланы Ціханоўскай, выказаць пажаданні і крытычныя заўвагі. Мяркуецца, што яны будуць агучаны падчас канферэнцыі. 

Напярэдадні імпрэзы адбыўся і круглы стол палітычных лідараў. У ім узялі ўдзел больш за 50 палітыкаў і актывістаў. Падчас сустрэчы яны абмяркоўвалі пазіцыі і планы дэмакратычных сілаў. Вынікі працы будуць прэзентаваныя на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

Таксама анансавана прэзентацыя нацыянальнага пашпарта Новай Беларусі — дакумента, пра распрацоўку якога 1 лютага заявіў Абʼяднаны пераходны кабінет і які, як чакаюць, дапаможа беларусам за мяжою развязаць праблему пратэрмінаваных дакументаў.

Святлана Ціханоўская пасля кароткага ўступнага слова пакінула канферэнцыю «Новая Беларусь». Пра гэта яе папрасіла польская паліцыя — форум, нагадаем, праходзіць у Варшаве. Паліцыя атрымала паведамленне пра небяспеку Ціханоўскай і ажыццяўляе праверку гатэля, у якім праходзіць канферэнцыя.

Тым часам канферэнцыя працягваецца. Пасля Ціханоўскай да ўдзельнікаў з відэазваротам звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая высока ацаніла гістарычнае значэнне падзей 2020 года. 

Першую дыскусійная панэль «Што зрабілі і што збіраюцца зрабіць дэмакратычныя сілы для пераходу да дэмакратыі?» мадэруе Зміцер Лукашук.

«Ва ўмовах акупацыі выбары немагчымыя. Трэба стратэгія: дэакупацыя, і толькі потым дэмакратычныя выбары. Якая сіла можа гэта здзейсніць? Толькі супольны вызвольны рух»,— заявіў у сваім выступе Павел «Вілі» Кухта, прадстаўнік Палка Кастуся Каліноўскага.

«Ва ўмовах вайны выйсковы кампанент непазбежны. Мы не патрабуем, каб вайсковы і палітычны кампаненты сталі нечым адзіным, але трэба працаваць супольна. Цяпер гэтай звязкі не існуе. Азараў і Сахашчык не справіліся з гэтай задачай», — заявіў Кухта.

«Вайскоўцы рызыкуюць сваімі жыццямі, палітыкі мусяць працаваць і трымаць справаздачу. Пасіўнае чаканне ў замежжы — безвыніковае, гэта падыход апартуністаў, а не выратавальнікаў краіны», — заявіў Кухта.

Каліновец выказаў спадзяванне на «сілавы, палітычны і рэсурсавы складнікі, аб'яднаныя ў вызвольны рух». Полк Каліноўскага гатовы быць вайсковым цэнтрам і гатовы да перамоваў. Кухта анансаваў канферэнцыю ў Кіеве ўвосені, каб абмеркаваць новую стратэгію змагання.

Прадстаўнік Палка Каліноўскага таксама заявіў, што ў правядзенні Марафону па зборы сродкаў для добраахвотнікаў цяпер няма патрэбы. Калі спатрэбіцца, то Полк Каліноўскага можа сам правесці марафон, заявіў Павел Кухта.

Іван Краўцоў, прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі, у сваім выступе падзякаваў тым, «хто не здаецца».

Ëн заявіў, што «мы зашмат гаворым пра рэжым», але змена рэжыму — гэта не пераход да дэмакратыі. Трэба, каб большасць беларусаў падтрымлівала дэмакратычныя сілы. Патрэбныя інклюзіўныя інструменты і структуры, заявіў Краўцоў.

У адказ вядоўца, журналіст Зміцер Лукашук з’едліва заўважыў, што ў выступе нічога не пачуў у якасці справаздачы пра дзейнасць штаба Бабарыкі.

Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, прызнала, што ў кірунку правядзення працэсаў адносна злачынстваў, здзейсненых у 2020 годзе, у рамках універсальнай юрысдыкцыі няма даведзеных да суда справаў (гэта пытанне крымінальнага працэсу ў краінах, дзе заведзеня справы), але яны заведзены і разглядаюцца. 

Павел Латушка заклікаў удзельнікаў канферэнцыі да большага рэалізму: [Ëсць] недахоп чалавечага рэсурсу, якія проста рабілі б справы. Хто будзе на месцы Азарава, калі яго выключыць? Хто гатовы прыняць ягоныя абавязкі?

Латушка выказаў падзяку Палку Каліноўскага за тое, што яны выказалі ініцыятыву сабрацца ў Кіеве. «Трэба аб'ядноўвацца, і хоць усіх аб'яднаць немагчыма, большасць можа быць аб'яднаная», — заявіў ён.

Тым часам стала вядома пра смерць яшчэ аднаго добраахвотніка, які ваюе ва Украіне. Гэтым разам гэта не баец Палка Каліноўскага, а беларус, які ваяваў за свабоду Беларусі і Украіны ў шэрагах Другога інтэрнацыянальнага легіёна. Гэта ўжо 32-і беларус, які загінуў у вайне за незалежнасць Украіны.

* * *

Праграма Канферэнцыі тут. Свае пытанні можна пісаць у каментарах, вядоўцы будуць задаваць іх удзельнікам. 

Але калі вы цяпер у Беларусі або ездзіце ў Беларусь, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфіру са сваіх персанальных акаўнтаў.

Анлайн-трансляцыя канферэнцыі будзе ісці на канале «Белсата» ў Ютубе.

Каментары11

  • Хиросимы и Нагасаки (6 и 9 августа 1945 года) — два исключительных в истории человечества случая
    06.08.2023
    @і часова сышла@

    как настаяшчы  ̷в̷а̷ш̷и̷н̷г̷т̷о̷н̷с̷к̷и̷й̷(̷и̷л̷и̷ ̷н̷ю̷-̷ё̷р̷с̷к̷і̷?̷)̷ политег
  • даведка
    06.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Я из деревни
    06.08.2023
    Для кого-то всё это имеет важное ,прежде всего ,материальное значение ,для кого-то очередные посиделки ,а что до граждан Беларуси внутри страны ,так им абсолютно безразличны все эти перестроения. Ушло ,потеряно время некоторых надежд ,связанных с зарубежной оппозицией. Нет с её стороны значимого влияния на внутрибелорусские процессы. Как тут не вспомнить про мух и котлет...

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

У Польшчы два тыдні шукалі расійскі дрон. А цяпер заявілі, што ён на тэрыторыю краіны не залятаў4

Пазняк: Рэжым пасыпаўся180

Лябедзька прапануе ўвесці мараторый на сваркі ў апазіцыі напярэдадні выбараў19

У Варшаве зноў напалі на беларуску23

Экс-капітана міліцыі з Кобрына судзяць па артыкуле аб здрадзе дзяржаве1

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае7

Зяленскі пра захопленую частку Курскай вобласці: Мы перавярнулі гульню і выцясняем вайну на тэрыторыю Расіі

Беларускі банк прымусілі выдаліць пяць мільёнаў фота кліентаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Галоўнае
Усе навіны →