Эканоміка55

Для Мінска пабудуюць новы смеццесартавальны завод

Смеццевы палігон «Трасцянецкі», адзіны дзейны цяпер у сталіцы, ужо запоўнены на 95 %. Таму чыноўнікам даводзіцца думаць пра тое, як з вывазам і перапрацоўкай мінскага смецця будзе далей, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Шатраўка ў эфіры «Радыё-Мінск» расказаў:

«Вядзецца праектаванне трэцяй чаргі палігона. Адзін з элементаў гэтага праекта — будаўніцтва смеццесартавальнага завода, з дапамогай якога атрымаецца знізіць аб'ёмы пахавання адкідаў.

Калі сёння сартаванню на спецыялізаваных лініях падлягае 100 тыс. тон смецця ў год, пры тым, што ў горадзе штогод утвараецца 800 тыс. тон адкідаў, то новы завод будзе сартаваць 600 тыс. тон.

Мяркуецца, што пасля запуску завода з 800 тыс. тон адкідаў, якія трэба будзе закопваць, будзе толькі 300 тыс. тон. Гэта смецце, якое не можа быць паўторна выкарыстана.

Астатняе будзе выкарыстоўвацца альбо як другасная сыравіна для вырабу прадукцыі, альбо ў якасці РДФ-паліва, альбо для кампаставання і г. д.»

Каментары5

  • Шабана бабаны
    04.08.2023
    Какая проектировка? Там уже бетона вложено немеренно.Аккурат перед кладбищем
  • Антимикола
    04.08.2023
    mikola, для сортировки тебя и построят..
  • mikola
    04.08.2023
    Антимикола, pasartui u sjabe u galave...

Масавыя чысткі на беларускіх абарончых прадпрыемствах

Масавыя чысткі на беларускіх абарончых прадпрыемствах

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушскім раёне асвяцілі хлеў з каровамі ФОТАФАКТ7

Беларус накарміў вужа рыбай і зняў працэс на ВІДЭА1

У Ляхавіцкім раёне мужчына хацеў спаліць суседскі хлеў, ды памыліўся будынкам1

У Італіі затрымалі беларуса, аб'яўленага ў вышук на радзіме3

У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог1

Шольц адмовіўся каментаваць магчымасць абмену Рыка Крыгера на Вадзіма Красікава7

У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі7

У Пінску прайшла моцная залева, затапіла вуліцы ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя чысткі на беларускіх абарончых прадпрыемствах

Масавыя чысткі на беларускіх абарончых прадпрыемствах

Галоўнае
Усе навіны →