205 беларусаў былі пазбаўленыя раней дзейных дазволаў на часовае пражыванне.
З канца лістапада 2022 года літоўскія службы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы 910 грамадзян Беларусі. Гаворка ідзе пра запаўненне спецыяльнай анкеты пры падачы дакументаў на атрыманне віз або дазволаў на жыхарства, паведамляе Дэпартамент міграцыі Літвы.
Абавязацельства запоўніць анкету распаўсюджваецца на ўсіх грамадзян Беларусі і Расі з 18-ці гадоў, калі яны падаюць хадайніцтвы аб выдачы або змене дакумента, які дае або пацвярджае права на пражыванне ў Літве, афармленні новага дазволу на часовае пражыванне або выдачы нацыянальнай візы.
У выніку было ўстаноўлена, што пагрозу нацыянальнай бяспецы ўяўляюць 910 грамадзян Беларусі, 337 з якіх адмовілі ў выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве, 121 — адмовілі ў замене такога дакумента. 205 беларусаў былі пазбаўленыя раней дзейных дазволаў на часовае пражыванне.
Двум грамадзянам Беларусі адмовілі ў выдачы дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Літве, а чацвярым такія дакументы анулявалі.
241 беларус атрымаў адмоўныя водгукі, калі падаў заяву аб выдачы нацыянальнай візы ў Літву.
Для ўсіх вышэйпералічаных 1164 замежнікаў таксама былі прыняты пастановы аб забароне ўезду ў Літву.
Каментары