У Міжнародны дзень моладзі, 12 жніўня, у Вільні пройдзе RADA Market. На кірмашы можна будзе пазнаёміцца з дзейнасцю беларускіх арганізацый і ініцыятыў, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра творчасць беларускіх рамеснікаў ды рамесніц і набыць іх вырабы, паведамляе «Будзьма».
Праграма
- 12:00—17:00 — Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў/рамесніц
- 17:00 — Аўкцыён у падтрымку палітвязняў з Мікітам Бялевічам
- 18:00 — Stand-up
- 19:30 — Музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV
З кім будзе магчымасць пазнаёміцца падчас маркету?
- Экадом
- Актыўным быць файна
- Майстэрня паштовак салідарнасці
- Новыя рэгіёны
- Цэнтр новых ідэй
- Валанцёрская служба праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Вольныя паштоўкі
- Маладыя людзі+
- Кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna
- Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў
- ініцыятыва форум-тэатр «Адчуй»
- сацыяльная кампанія «Гэта АКЕЙ», накіраваная супраць стыгматызацыі ЛГБТК+ людзей
- Art Yard Community — праект па стварэнні кам’юніці праз мастацтва
- і яшчэ шмат ініцыятыў, якія абавязкова вас зацікавяць!
Каментары