Грамадства22

Затрымалі трэнера і адміністратарку гродзенскай футбольнай школы «Нёман»

Абаіх вінавацяць у падпісках на незалежныя рэсурсы.

Дзмітрый Бельскі і Юлія Арлашына. Фота: старонкі «Укантакце» і «Аднакласніках»

Затрыманы трэнер — 35-гадовы Дзмітрый Бельскі. Ён скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт фізічнай культуры. Больш за дзесяць гадоў трэніруе футбалістаў, мае трэнерскую ліцэнзію UEFA. Цяпер ён трэніруе дзяцей у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) «Нёман», якая спецыялізуецца на футболе.

Затрымана таксама адміністратарка клуба СДЮШАР «Нёман» — 42-гадовая Юлія Арлашына. Яна гарадзенка, скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж. 

У відэа сілавікоў Дзмітрыя і Юлію вінавацяць у тым, што яны былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы, хаця ў структурах «Нёмана», быццам бы, «правялі тлумачальную працу». Для былога спартыўнага дырэктара ФК «Нёман» Дзмітрыя Кавалёнка гэта скончылася адміністрацыйным пакараннем і звальненнем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Ганьба канешне
    02.08.2023
    Смех, 3% банда тэрарызуе 9 млн. Напэўна такога ў гiсторыi нiводнай нацыi не было. Бо сцыкуны i маўчуны, цiха сядзяць i глядзяць як сваiх бьюць. Пакуль i па iх самiх не прыйдуць.
  • 100%
    03.08.2023
    Ганьба канешне, У гісторыі шмат якіх нацый такое было. У тым ліку еўрапейскіх. Беларусы тут нічым ад іншых не адрозніваюцца. 

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка29

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка29

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →