Свет66

Манумент «Радзіма-маці» ў Кіеве пераймянуюць — будзе «Украіна-маці»

Адзін з галоўных манументаў Кіева — гіганцкая статуя жанчыны з мячом і шчытом, усталяваная на беразе Дняпра, атрымае новую назву, паведаміў дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне Юрый Саўчук.

Скульптура «Бацькаўшчына-маці». Фота: Wikimedia Commons

Адкрытая ў савецкі час скульптура называецца «Радзіма-маці», але неўзабаве яна атрымае назву» Украіна-маці», сказаў Саўчук, які ўзначальвае музей, на тэрыторыі якога ўсталяваны манумент, паведамляе Бі-бі-сі.

Раней украінскія ўлады вырашылі памяняць сімволіку на шчыце, які трымае ў руцэ жаночая фігура: замест герба СССР там мае з'явіцца трызубец — герб сучаснай Украіны.

«Калі мы складзем усе пазлы, то ўбачым карціну абсалютна новага жыцця манумента, якая абапіраецца на факты, якія для мяне з'яўляюцца вызначальнымі: ён створаны ва Украіне, створаны намаганнямі ўкраінскіх работнікаў, інжынераў, навукоўцаў. Ён з'яўляецца ўнікальным помнікам навукі і тэхнікі. Гэты манумент сёння атрымлівае другое жыццё», — кажа Саўчук

Паводле слоў Саўчука, пастанова аб перайменаванні яшчэ мае быць зацверджаная ўкраінскім Міністэрствам культуры.

Трызубец замест Савецкага герба мае з'явіцца на мануменце да 24 жніўня, калі Украіна будзе адзначаць чарговы Дзень незалежнасці.

Помнік «Радзіма-маці» — самая высокая манументальная скульптура Еўропы і пятая ў свеце. Вышыня манумента з пастаментам — 102 метры.

У Кіеве заменяць савецкі герб на герб Украіны на помніку «Радзіма-маці».

Статуя адлюстроўвае жанчыну, якая падымае ўверх шчыт і меч.

У сярэдзіне красавіка гэтага года Вярхоўная Рада прыняла закон, паводле якога ва Украіне забараняюцца звязаныя з расійскай імперскай палітыкай сімвалы і тапонімы, у тым ліку афіцыйная сімволіка Расіі (з часоў Маскоўскага царства да сучаснай Расійскай Федэрацыі).

Каментары6

  • Зенон
    29.07.2023
    Национал-капиталист,дед-нацист.Ну круто,че
  • Мікола)))
    29.07.2023
    Зенон,  тое, што апроч СССР і Германіі былі й іншыя ўдзельнікі вайны, вам вядома?
  • история
    30.07.2023
    переписывая названия думаете история поменяется или денег некуда сейчас девать?

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн можа выйсці з выбарнай гонкі ўжо на гэтыя выхадныя11

Мінскі хірург выдаў зборнік эстэцкай прозы. Так па-беларуску раней не пісалі

У Драздах збіраюцца завесці плывучыя альтанкі3

У акупаваным Луганску знеслі помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій і Галадамору — «па просьбах ветэранаў»6

У Быхаве для патрыятычных акцый прыдумалі пераносны «Вечны агонь» ФОТАФАКТ9

У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА9

Экс-палітзняволеная Ася Булыбенка апублікавала фота з кнігай Рэмарка — за гэтым хаваецца кранальная гісторыя

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў4

Расійскі салдат прыстрэліў параненага калегу. Прапаганда спрабавала спіхнуць гэта на ўкраінцаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →