Пра гэта на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі заявіў намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Калечыц.
«Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь вызначае лічбавы беларускі рубель як законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, эмітуецца цэнтральным банкам і мае аднолькавую каштоўнасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём», — цытуе Калечыца reform.by.
Разлікі з ім будуць адносіць да безнаяўнай формы разлікаў. Адзначана, што лічбавы рубель уяўляе асаблівую цікавасць у кантэксце санкцый як сродак трансгранічнага плацяжу.
Нядаўна прэзідэнт Расіі падпісаў указ аб лічбавым расійскім рублі. Ён набудзе моц 1 жніўня. Тэрміны з'яўлення лічбавага беларускага рубля не называюцца.
Каментары