У судзе быў агучаны змест пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены ў мясцовым аддзяленні ў міліцыі, у якім «правапарушальнік» распавёў пра тое, што ён увесну 2023 года вырабіў улёткі з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэкстам антываеннага характару, і 16 траўня расклеіў іх на прыпынку грамадскага транспарту ў Наваполацку.

Тым самым, на думку суддзі Балаболавай, Ілья Двойрын без адпаведнага дазволу Наваполацкага гарвыканкама правёў «несанкцыянаванае пікетаванне, выказваючы грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, шляхам размяшчэння ўлёткі з выявай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Пуціна У. У. і тэкстам на палітычную тэматыку».

Таму на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП Балаболава прысудзіла Двойрына да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе арышту тэрмінам на пятнаццаць сутак, а тэрмін адбыцця арышту трэба будзе вылічваць з даты яго фактычнага затрымання.

Раней паведамлялася, што 53-гадовага Ілью Двойрына затрымалі за нібыта абліццё фарбай машыны прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева. Інцыдэнт з аблітым фарбай аўтамабілем на крымскіх нумарах адбыўся ў Наваполацку 1 ліпеня.

Тады паведамлялася, што акрамя самога Ільі Двойрына былі затрыманыя сын Двойрына Дзмітрый, нявестка і брат. 4 ліпеня ў іх дома правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС. Пазней жонку і брата Ільі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў віцебскі ІЧУ. На яго нібыта была заведзена крымінальная справа.

Дзе Ілья Двойрын знаходзіцца цяпер, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК пахваліўся, што затрымаў хлопца праз кадры з фільма Мамінава

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

Апошні перформанс Алеся Пушкіна

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13