Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі, упаўнаважанай прадстаўніцай па Мінску Наталляй Качанавай, дзе абмеркаваў будучыя выбары, а таксама ідэалагічныя і кадравыя пытанні.
Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што ў цэнтры ўвагі былі палітычныя пытанні, асноўнае з якіх — будучыя выбары.
«Мы ўступаем у электаральную кампанію. Яна будзе працяглай: і гэты, і наступны год, пачынаючы з мясцовых органаў улады, мясцовых саветаў, Усебеларускі народны сход (новы ў нас кірунак) і заканчваючы прэзідэнцкімі выбарамі. Мабілізацыя людзей і наша мабілізацыя. З іншага боку, вядома, трэба зрабіць так, каб не разгайдалася краіна і грамадства, як гэта было раней», — сказаў Лукашэнка.
У ліку тэм, якія закрануў Лукашэнка, былі таксама кадравыя і ідэалагічныя пытанні.
«Тут у нас таксама шмат праблем, шмат пытанняў. Здаецца, неяк працуем, але пажадана, каб эфектыўнасць была вышэйшай», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары