Спорт99

Пяць самых частых памылак пры плаванні

Прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя цяпер вядзе трэніроўкі па плаванні ў Польшчы. Вядомая спартоўка распавяла, якія памылкі найбольш часта робяць плыўцы-аматары. Праверце сябе.

Фота: сацсеткі Аляксандры Герасімені

Падняты падбародак

Не трэба паднімаць вочы ўгару, каб паглядзець, куды плывеш. Становішча цела павінна быць роўным — у тым ліку і галава. Не бойцеся намачыць падбародак. Успомніце, як вы звычайна стаіце — вось такім жа павінна быць становішча цела ў вадзе. Калі вы пад час плавання бачыце людзей на пляжы, вы дакладна робіце ўсё няправільна.

Кісці няправільна ўваходзяць у ваду

Запомніце: кісць не павінна быць працягам рукі, яна павінна ўваходзіць у ваду крыху пад вуглом. Калі яны разам утвараюць лінію, то рука крыва ўваходзіць у ваду і ідзе ўбок замест таго, каб ісці наперад. 

Няправільная праца ног ад калена

Часцей за ўсё недасведчаныя плыўцы проста згінаюць-разгінаюць калені. А нага павінна працаваць уся — у тым ліку і сцягно. Важна, каб у вадзе ногі былі практычна прамыя.

Плывец не паварочвае цела

Яшчэ адна памылка пачаткоўцаў — трымаць корпус у напружанні і інтэнсіўна працаваць рукамі. Трэба, каб падчас плавання цела круцілася як вінт, які закручваюць, — направа-налева для таго, каб было лёгка праносіць рукі. Плечы пры гэтым павінны перамяшчацца толькі ўніз-уверх.

Няправільнае размеркаванне цэнтра цяжару ўсяго цела

Уявіце, што вы стаіце на адной назе ці робіце «ластаўку» — каб выканаць гэтае практыкаванне, трэба злавіць баланс. Тое самае датычыцца і плавання. Даволі часта людзі не могуць злавіць баланс у вадзе, і тады ногі пачынаюць тануць і ператвараюцца ў якар, які прытарможвае. У выніку даводзіцца прыкладаць шмат сіл і энергіі для таго, каб прасунуць сябе наперад. А калі злавіць баланс, то можна лёгка плыць і атрымліваць асалоду замест таго, каб змагацца са стыхіяй.

Каментары9

  • дзэн
    28.07.2023
    "А калі злавіць баланс, то можна лёгка плыць і атрымліваць асалоду замест таго, каб змагацца са стыхіяй."

    спасиба, кэп)
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    28.07.2023
    А как по мне при плавании может быть только одна ошибка - "Оно утонуло"
  • умка N 666
    28.07.2023
    Базыль з-пад Хойнiкау, зрасьте
    оно не тонет 

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Канапацкая плануе балатавацца на выбарах-202530

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →