Грамадства99

Новае даследаванне паказала, што большасць беларускай моладзі выступае або за нейтралітэт, або за ўступленне ў НАТА 

Сацыяльна-палітычныя каштоўнасці беларускай моладзі сталі тэмай новага апытання Chatham House (Каралеўскага інстытуту міжнародных адносін).

моладзь Беларусі youth of Belarus молодежь Беларуси

З-за палітычнай сітуацыі правесці паўнавартаснае анкетаванне ў Беларусі цяпер немагчыма. Таму даследчыкі арганізавалі інтэрнет-інтэрв'ю. Па гэтай прычыне выбарка была абмежаваная не толькі гарадскім насельніцтвам, але і звужана да карыстальнікаў інтэрнэта.

Было апытана 683 рэспандэнта ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. 

Аўтары дапускаюць, што, нягледзячы на тое, што выбарка была ўзважаная, каб дакладна адлюстраваць структуру моладзі Беларусі, ёсць імавернасць, што падтрымка Лукашэнкі і яго палітыкі можа быць крыху вышэйшай, чым адлюстравана ў апытанні, бо прыхільнікі Лукашэнкі часта менш сацыяльна і эканамічна актыўныя, радзей карыстаюцца інтэрнэтам, чым яго праціўнікі.

Таксама аўтары адзначаюць уплыў страху рэспандэнтаў пры праходжанні апытання, што таксама магло паўплываць на вынікі.

Спажыванне навін

У залежнасці ад частаты спажывання навін з розных відаў СМІ даследчыкі выдзелілі чатыры сегменты маладых беларусаў па медыяспажыванні.

Четыре сегмента молодых белорусов по медиапотреблению Four segments of young Belarusians on media consumption Чатыры сегменты маладых беларусаў па медыяспажыванню
Чатыры сегменты маладых беларусаў па медыяспажыванню. Крыніца: Chatham House

Кожны пяты з апытаных (19%) атрымлівае навіны з недзяржаўных СМІ. Трохі болей за пятую частку (22%) аддае перавагу дзяржаўным. Кожны чацвёрты (26%) імкнецца праглядаць абодва сегменты медыяпрасторы.

Адметна, што кожны трэці (32%) апытаны не цікавіцца навінамі, праглядае праграмы і сайты навін радзей за раз на тыдзень.

Даследаванне паказала, што больш паловы моладзі (55%) не сочыць за палітычнымі блогерамі і журналістамі, а сярод тых, хто гэта робіць, большай папулярнасцю карыстаюцца расійскія каментатары.

Ацэнка эканамічнай сітуацыі

Як паказала даследаванне, моладзь Беларусі часцей лічыць спрыяльнай эканамічную сітуацыю ў краінах ЕС і ЗША, чым у Расіі і Беларусі. Так эканамічную сітуацыю ў Германіі як вельмі добрую ацаніла ў два разы болей рэспандэнтаў, чым дало такую адзнаку сітуацыі ў Беларусі (адпаведна 14% і 6%).

Пры гэтым, на думку 7% апытаных эканамічная сітуацыя ў Беларусі вельмі дрэнная. І гэта самы горшы паказчык у параўнанні з іншымі краінамі. Пра Расію так лічаць 5% апытаных, Польшчу і ЗША — 2%.

Where is the economic situation better Дзе лепш эканамічная сітуацыя Где лучше экономическая ситуация
Ацэнка эканамічнай сітуацыі. Крыніца: Chatham House

Калі ж рабіць папраўку на медыяспажыванне, то відавочна, што аўдыторыя недзяржаўных СМІ значна часцей ацэньвае эканамічную сітуацыю ў Беларусі і Расіі як неспрыяльную. У той жа час 14% аўдыторыі абодвух тыпаў СМІ лічыць эканамічную сітуацыю ў Беларусі вельмі добрай, у той час, як сярод аўдыторыі дзяржаўных СМІ так лічаць толькі 6%.

Оценка экономической ситуации по сегментам СМИ Assessment of the economic situation by media segment Ацэнка эканамічнай сітуацыі па медыясегментам
Ацэнка эканамічнай сітуацыі ў Беларусі па медыясегментам. Крыніца: Chatham House

Даследаванне паказала, што моладзь схільная часцей падзяляць меркаванне аб неабходнасці эканамічных рэформаў, чым аб іх непатрэбнасці. Аднак, кансэнсусу аб характары рэформаў сярод маладых людзей няма.

Пры гэтым адметна, што неактыўная аўдыторыя (тыя людзі, якія рэдка карыстаюцца СМІ) больш выказваецца за поўнае ці значнае рэфармаванне (46%), чым аўдыторыя абодвух тыпаў СМІ (42%).

Зноў жа цікавым зʼяўляецца той факт, што менавіта сярод прыхільнікаў абодвух тыпаў СМІ найбольш тых (12%), хто лічыць, што рэформы непатрэбныя (нягледзячы на тое, што сярод іх тых, хто лічыць эканамічную сітуацыю ў краіне хутчэй дрэннай і дрэннай, 28%).

Оценка необходимости реформирования экономики по медиасегментам Assessment of the need to reform the economy by media segments Ацэнка неабходнасці рэфармавання эканомікі па медыясегментам
Ацэнка неабходнасці рэфармавання эканомікі па медыясегментам. Крыніца: Chatham House

Замежнапалітычныя перавагі

Сярод краін найбольш сімпатый у моладзі да Кітая. Пра свае вельмі добрыя і ў асноўным добрыя адносіны да гэтай краіны заявіла 77% апытаных. Да Расіі такія адносіны маюць 68%, Польшчы — 64%, ЕС — 63%, Украіны — 61%, Літвы — 59% апытаных. На апошнім месцы апынуліся ЗША (54%).

Аўтары даследавання адзначаюць, што, нягледзячы на тое, што ў цэлым беларуская моладзь добра ставіцца да суседніх краін і вялікіх геапалітычных актараў, меркаванні адрозніваюцца ў залежнасці ад тыпу спажываных медыя. Так аўдыторыя недзяржаўных СМІ лепш ставіцца да Украіны, а аўдыторыя дзяржаўных СМІ часцей за іншых негатыўна адносіцца да ЗША і краін ЕС.

Вынікі апытання паказалі, што большасць моладзі абʼядноўвае жаданне альбо не ўступаць у міжнародныя саюзы, альбо быць у саюзе з Расіяй і ЕС адначасова.

Імаверна, лічаць аўтары даследавання, гэта праява замежнапалітычнага выбару ў беларускім грамадстве, а не вынік неадрэфлексаванасці пытання. У выпадку з неадрэфлексаванасцю пытання маладыя людзі схільныя даваць прарасейскія адказы.

41% моладзі лічыць, што Беларусь павінна заставацца сябрам Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы; 47% выступае за нейтралітэт і 12% за ўступленне краіны ў НАТА.

Which geopolitical union is better for Belarus to be in? В каком геополитическом союзе лучше находиться Беларуси? У якім геапалітычным саюзе лепш знаходзіцца Беларусі
У якім геапалітычным саюзе лепш знаходзіцца Беларусі? Крыніца: Chatham House

Стаўленне да ядзернай зброі

Апытанне паказала, што беларуская моладзь не падтрымлівае размяшчэння ў краіне расійскай ядзернай зброі. Станоўча гэта ацаніў толькі кожны дзясяты. Хутчэй станоўча — кожны пяты. А вось адмоўна і хутчэй адмоўна выказаліся сем чалавек з дзесяці. 

Адметным зʼяўляецца тое, што сярод аўдыторыі абодвух тыпаў СМІ станоўча да размяшчэння расійскай ядзернай зброі паставіўся кожны пяты (19%), хутчэй станоўча — кожны трэці (33%). У той жа час сярод тых, хто глядзіць толькі дзяржаўныя каналы, цалкам станоўчае стаўленне ў 15%, а хутчэй станоўчае ў 29%.

Отношение к размещению российского ядерного оружия на территории Беларуси Attitudes towards the placement of Russian nuclear weapons on the territory of Belarus Адносіны да размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі
Стаўленне да размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Крыніца: Chatham House

Стаўленне да вайны

Апытанне паказала, што моладзь Беларусі не схільная падтрымліваць дзеянні Расіі на тэрыторыі Украіны і не хоча бачыць войскі Беларусі далучанымі да вайны наўпрост. Маладыя людзі схільныя лічыць, што Беларусь павінна выконваць нейтралітэт у вайне і не падтрымліваць ні адзін з бакоў.

Большасць рэспандэнтаў хоча спынення вайны як мага хутчэй. Пры гэтым 18% мяркуе, што вайна павінна скончыцца пасля дасягнення Расіяй сваіх мэт і 15% — пасля дасягнення сваіх мэт Украінай.

Аўтары даследавання звяртаюць увагу на тое, што толькі невялікая частка моладзі (18%) падтрымлівае Расію ў вайне. У той жа час 50% апытаных Расіі не падтрымліваюць.

Support for Russia's military operations in Ukraine by media segments Поддержка военной операции России в Украине сегментами СМИ Падтрымка ваенных дзеянняў Расіі ў Украіне па медыясегментах
Падтрымка ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне па медыясегментах. Крыніца: Chatham House

У той жа час прадэмакратычная моладзь часцей мае праўкраінскі погляд на вайну. Яна часцей ацэньвае ваенныя дзеянні Украіны як паспяховыя і верыць у перамогу гэтай краіны. Гэтая частка моладзі таксама часцей за іншых лічаць, што вайна павінна скончыцца пасля выканання Украінай сваіх мэт.

Чытайце яшчэ:

Што беларусы думаюць пра размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі? 

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі

Каментары9

  • А как иначе ???!!!
    28.07.2023
    А как иначе ???!!!
    Ведь российская модель и система развития - нищета, воровство, обман, убийства, пытки, изнасилования, смерть в ненужных, захватнических войнах, деградация и нищий беспросвет, без будущего !!!!
  • тэндэнцыя
    28.07.2023
    Зноў 30% хатаскрайнікаў "цяжка адказаць" і на гэты раз сярод моладзі. То бок 30% беларусаў дакладна не хочуць займацца кіраваннем сваёй краінай, хутарскі менталітэт, інтарэсы только свайго уласнага хутара. Усё гэта кажа аб тым, што беларуская нацыя яшчэ не склалася, агульнай кансалідацыі няма, таму і 2020 год атрымаўся паразным. 
  • Янка
    28.07.2023
    mikola, думаюць, бо не бачаць, чым скончыўся нейтралітэт для Ўкраіны, якая да 2014 была ўзорам нейтралітэту сярод краін-суседзяў Расеі. Бо імкненне яе ў ЕЗ не адзначала ўступлення ў НАТА.

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →