Эканоміка1919

Наплыў турыстаў — кватэры ў цэнтры Гродна здаюць і па 100 даляраў за суткі. «З такімі цэнамі кватэру можна адбіць за некалькі гадоў»

Складанасці з атрыманнем візы падштурхоўваюць беларусаў і расіян падарожнічаць па Беларусі. Адзін з самых папулярных кірункаў — Гродна, дзе вялікі попыт узвінціў цэны на пасутачную арэнду жытла. Турысты скардзяцца на высокія цэны, а мясцовыя жыхары бачаць у гэтым выгадную нішу для інвестыцый. Пацікавіліся, што з цэнамі і як хутка можна адбіць кватэру, калі здаваць яе на суткі.

гродно
Фота: ekskursii.by

Наплыў турыстаў уплывае на цэны

Павелічэнне турыстычнага патоку з іншых гарадоў Беларусі і Расіі за апошнія два гады моцна паўплывала на стаўкі пасутачнай арэнды жытла ў Гродне, асабліва ў цэнтры горада.

Калі не браць пад увагу кватэры, дзе апошні раз капітальны рамонт рабілі яшчэ «пры тых саветах», то цэны за ноч на выхадных стартуюць са 120—140 рублёў за 1—2 асобы. Столькі просяць за аднапакаёўкі ў спальных раёнах горада.

У працоўныя дні цэны значна ніжэйшыя. У «спальніках» арандаваць аднапакаёўку з годным рамонтам на суткі можна за 80—100 рублёў.

Як патлумачыў уладальнік кватэры ў адным з аддаленых ад цэнтра раёнаў горада, у будныя дні часцей за ўсё засяляюцца камандзіровачныя, а ў выхадныя — турысты.

«Ад таго, што цэны на арэнду жытла ў цэнтры вельмі высокія, частка турыстаў вымушаная размяшчацца ў спальных раёнах. Прычым нават у самых аддаленых, дзе да цэнтра рэальна далёка. Але розніца ў 100—150 рублёў за суткі пражывання для многіх істотная, таму турысты і спыняюцца ў «спальніках», — кажа суразмоўца.

Ахвотным пасяліцца на выхадных у цэнтры горада давядзецца разлічваць на цану ад 160 рублёў за ноч.

Многія гаспадары здаюць кватэру мінімум на дзве ночы. Адзін з самых танных варыянтаў, які можна адшукаць на «Куфры» (сэрвіс замяніў беларусам Booking), — 200 рублёў за два выхадныя дні. І гэта яшчэ вельмі танна за дзве ночы.

Далей цэны яшчэ вышэйшыя. За аднапакаёвую кватэру па вуліцы Кірава давядзецца заплаціць 320 рублёў за дзве ночы. На меншы перыяд кватэра не здаецца.

Скрыншот з сайта kufar.by

Двухпакаёўка ў самым цэнтры горада з відам на драматычны тэатр і іншыя славутасці прапануецца за 140 рублёў з панядзелка па чацвер і за 160 — у суботу і нядзелю. Але зняць кватэру толькі на адзін выхадны дзень нельга. Давядзецца арандаваць мінімум на дзве ночы. А калі вы хочаце заехаць у пятніцу, то адразу на тры.

Скрыншот з сайта kufar.by

Гаспадары, гатовыя здаваць кватэры толькі на адзін выхадны дзень, падымаюць цану да 175—200 рублёў за ноч з суботы на нядзелю.

Нягледзячы на немалыя па беларускіх мерках цэны, кватэры на суткі ў Гродне карыстаюцца папулярнасцю як у выхадныя, так і ў працоўныя дні.

Хапае і больш дарагіх варыянтаў. Так, аднапакаёўка ў цэнтры здаецца за 140 рублёў у будныя дні. На выхадныя цэны ўзрастаюць удвая. За ноч з суботы на нядзелю просяць 300 рублёў. На два выхадныя дні кватэру гатовыя здаць за 425 рублёў.

Калі не паклапаціцца пра бронь загадзя, то знайсці кватэру ў цэнтры Гродна на выхадныя будзе складана. Ужо ў чацвер, 27 ліпеня, амаль усе кватэры, выстаўленыя на «Куфры», на выхадныя занятыя. Свабодныя толькі некалькі варыянтаў па 250—300 рублёў за ноч або па 340 рублёў за дзве ночы.

Гараджане задаволеныя такімі цэнамі

Гарадзенцы, якія займаюцца здачай кватэр на суткі, задаволеныя тым, што кватэры здаюцца па высокіх стаўках. Чалавек, які пасутачна здае дзве кватэры ў абласным цэнтры, расказаў «Нашай Ніве», што ў сярэднім кожная з іх занятая не менш як 20 сутак на месяц. 

«Нават у самы кепскі месяц са здачы дзвюх кватэр чыстымі выходзіць не менш за 1000 даляраў», — прызнаецца суразмоўца.

Адна з кватэр гараджаніна знаходзіцца ў спальным раёне, а другая — каля гістарычнага цэнтра. У першай, па словах суразмоўцы, часцей спыняюцца тыя, хто прыехаў у камандзіроўку.

«Бывае, што здымаюць адразу на тыдзень-два. Натуральна, што даводзіцца рабіць зніжку, але затое галава спакойная. Тая, што побач з цэнтрам, больш цікавіць турыстаў, бо да старога горада хвілін 10 пешшу. У цёплы сезон на выхадныя кватэра заўжды заселеная турыстамі. На піку за ноч атрымліваецца браць па 200—250 рублёў».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Іншы суразмоўца, які знаходзіцца ў пошуках другой кватэры, прызнаецца, што бачыць добрую перспектыву ў такім спосабе атрымання дадатковага заробку.

«Цяпер у нас ёсць кватэра ў адным са спальных раёнаў горада, яна даволі добра здаецца, у тым ліку і турыстам. Хоць праз аддаленасць да цэнтра даводзіцца браць не больш за 130—150 рублёў за суткі. У цэнтры цэны зусім іншыя, таму шукаем кватэру ў гістарычнай частцы горада.

Па маіх падліках, кватэра ў цэнтры з сённяшнімі цэнамі мусіць цалкам акупіцца за чатыры, максімум пяць гадоў. Гэта вельмі добрая інвестыцыя, бо часу адбірае няшмат, а прыбытак годны», — адзначае суразмоўца.

Для даведкі: аднапакаёвыя кватэры ў цэнтральнай частцы горада прапануюцца па цэнах ад 30 да 45 тысяч даляраў у залежнасці ад размяшчэння і рамонту. Таму прагнозы мясцовых жыхароў, якія здаюць кватэры пасутачна, выглядаюць цалкам абгрунтаванымі.

Чытайце таксама: 

У Еўропу без візы і чэргаў на мяжы. Што паглядзець у Гродне і раёне

Палацава-паркавы комплекс «Вялікі Свяцк Валовічаў», што па дарозе з Гродна на Аўгустоўскі канал, пачаў прымаць гасцей

Каментары19

  • Alf
    28.07.2023
    Kak ze weselo w konclagere.
    Kwartiru mozna odbic za neskolko let,  wse zameczatalno w strane, gde nie do zakonow.    kak by niczego i nebylo.

  • Снид
    28.07.2023
    ведаем мы гэтых "турыстау"...
  • Зигмунд нефрейд
    28.07.2023
    Alf, квартиру можно 'отбить' за пару лет, а могут и почки 'отбить'

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →