Грамадства33

Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце

Набыў моц прысуд 35-гадоваму жыхару Бабруйска Дзмітрыю Слуку, абвінавачанаму 4 ліпеня ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса. Справа разглядалася ў судзе Заводскага раёна Мінска, піша «Вясна». Працэс вёў суддзя Дзмітрый Астапенка.

Як было нібыта ўстаноўлена ў ходзе судовага следства, Дзмітрый Слук, «20 жніўня 2021 года, будучы паінфармаваным аб тэрарыстычнай накіраванасці дзейнасці, ажыццявіў яе фінансаванне. У прыватнасці, ён перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк дадзенай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс. рублёў». Што гэта за арганізацыя, высветліць пакуль не ўдалося.

Палітзняволены Дзмітрый Слук быў затрыманы 10 лютага 2023 года. Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1 Мінска. 16 сакавіка ягонае прозвішча было дададзена ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін восем гадоў і шэсць месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Дзмітрый Слук не абскарджваў жорсткага прысуду і неўзабаве будзе этапаваны для адбыцця пакарання ў адну з калоній.

Каментары3

  • Бобр-оптимист
    25.07.2023
    Да нет, нет, до конца срока он не досидит, как и все остальные политзаключённые, все выйдут на свободу, обнимемся и заживём, заживём в прекрасной Беларуси будущего!
  • Сярожа
    25.07.2023
    Как нашли? Взяли за комментарий и прошерстили телефон? Или слили со стороны получателей?
  • імхо
    25.07.2023
    Сярожа , хутчэй за ўсё затрымалі па іншай нагодзе, пасля чаго атрымалі доступ да яго тэлефона з якім і знайшлі інфу па транзакцыях.

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну7

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →